velikol.ru
  1 2 3 ... 30 31
БАВЕННЕ, -я, н. Разм. Гулянне, забавы.

Усё цяпер адбывалася ў палацы культуры: не толькі святочныя бавенні, але і сходы, і нарады. Дуброўскі.

БАВІЦЦА, бáўлюся, бáвішся, бавіцца; незак. Разм. 1. Доўга затрымлівацца дзе-н., марудзіць.— Ты не баўся, дачушка,папрасіла маці, калі Ганна выйшла. Гартны.

Бавіць 321 Багамолец

2. Знаходзіцца дзе-н., праводзіць час. Улетку цэлымі днямі бавіўся на рэчцы. Бачыла. // Гуляць, забаўляцца. / ўсюды ці дзядзька працуе, ці бавіцца з дзецьмі ён бясконца добры і ласкавы. Клімковіч.

БАВІЦЬ, бáўлю, бáвіш, бавіць; незак. Разм. і. што. Праводзіць час за якім-н. малаважным заняткам, у доўгіх гутарках, забавах. Пасля марозу дзённых дарог добра было чуць цяпло хаты, бавіць вечары на вячорках з дзяўчатамі, у гаворках з таварышамі. Мележ. Перакідваліся то жартам, то нязначным, пустым словам. Бавілі час, як ўмелі. Асіпенка. // Бескарысна траціць (час). Сілівон сядзеў на ахапку сухой асакі і, каб марна не бавіць час, выстругваў зуб'е для грабляў. Лынькоў. // Марудзіць, цягнуць (час). Бацька прыдзірліва сочыць, каб Юзік не ўставаў на наскі, знарок бавіць хвіліну і нарэшце .. здымае мерку. Хадановіч.

2. каго-што. Забаўляць. / нас, дзяцей, ён бавіў, як малых. Хведаровіч. // Весяліць, цешыць. Суседку нават бавіла бездапаможнасць Нюсі. Пестрак. У дзяцінстве апавядаюць казкі, і бавяць хлапечы розум у гэтых казках прыгожыя князёўны. Мікуліч.

БАВОЎНА, -ы, ж. 1. Тое, што і б а в о ўíг і к.

2. Ватападобнае валакно. якое ідзе на выраб пражы, цэлюлозы і над.

БАВОУНААЧЫШЧÁЛЬНЫ, -ая, -ае. Звязаны з ачысткай бавоўны. Бавоўнаачышчальпая фабрыка.

БАВОУНАВЫ, -ая, -ае. 1. Заняты пад бавоўну; заняты бавоўнай. Асан накіраваўся да бавоўнавай плантацыі. Маўр.

2. Атрыманы з бавоўны. Бавоўнавы алей. Бавоўнавая макуха.

БАВОЎНАКАМБÁЙН, -а, м. Камбайн для уборы бавоўны.

' БАВОУНАНАРЫХТОУКА, -і, ДМ -тóўцы; Р мн. óвак; ж. Нарыхтоўка бавоўны.

БАВОУНАНАРЫХТОУЧЫ, -ая, -ае. Звязаны з нарыхтоўкай бавоўны. Бавоўнанарыхтоўчы пункт.

БАВОУНАНАРЫХТОЎШЧЫК, -а, м. Той, хто праводзіць нарыхтоўку бавоўны.

БАВОУНАПРАДЗÉННЕ, -я, н. Выраб пражы з -бавоўны.

БАВОЎНАПРАДЗІЛЬНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да прадзення бавоўны. ^ Бавоўнапрадзільная вытворчасць. Ц Прызначаны для прадзення бавоўны. Бавоўнапрадзільная машына.

БАВОУНАПРАДЗІЛЫПЧЫК, -а, м. Рабочы, які працуе на бавоўнапрадзільным прадпрыемстве.

БАВОУНАПРАДЗІЛЫПЧЫЦА, -ы, ж. Жан. да бавоўнапраязілыпчык.

БАВОУНАСУШЬІЛКА, -і, ^ ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Прыстасаванне, агрэгат для сушкі бавоўны.

БАВОУНАУБОРАЧНЫ, -ая, -ае. Звязаны з уборкай бавоўны. Бавоўнаўборачная кампанія. Ц Прызначаны для ўборкі бавоўны. Бавоўнаўборачны камбайн.

БАВОЎНАУБОРКА, -і, ДМ -рцы, ж. Збор ўраджаю бавоўны.

БАВОУНІК, -у, м. Паўднёвая расліна сямейства мальвавых, з насеннем, пакрытым валакном, з якога вьтрабляецца баваўняная пража.БАВОУШКАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да бавоўніку. Бавоўнікавае насенне.

БАВОУШШЧА, -а, н. Поле, якое было пад бавоўнікам.

БАГАБОРАЦ, -рца, м. Кніжн. Той, хто змагаецца супраць бога і рэлігійных догматаў. Мы першыя ў свеце Разведчыкі будучыні, Наватары, багаборцы, Шчасця людскога Нястомныя творцы. Танк.

БАГАБОРНІЦКІ, -ая, -ае. Кніжн. Звязаны з барацьбой супраць бога і рэлігіі. Багаборніцкі рух.

БАГАБÓРНІЦТВА, -а, н. Кніжн. Дзейнасць багаборца. // Выяўленне настрою і паводзін багаборцаў.

БАГАВШНЕ, -я, н.; зб. Разм. Водарасці. Час ад часу на лёску намотвалася зялёнае багавінне, паплаўкі ападалі на дно; прыходзілася выцягваць вуды. Савіцкі. Даніла адаткнуў калочак з дна каша, высыпаў у торбу рыбу і, выцягваючы з багавіння ногі, стаў выбірацца на сухое. Капыловіч.

БАГАДЗÉЛЬНЯ, -і, ж. У дарэвалюцыйны час — прытулак для бяздомных, інвалідаў, непрацаздольных. Хадзіць [бацьку з сынам] давялося доўга... Аглядалі бровар і здалёк багадзельню. Караткевіч. // Разм. іран. Пра ўстанову або арганізацыю, дзе дрэнна працуюць.

^ БАГАЖ, -ý, м. 1. Рэчы пасажыра, падрыхтаваныя для перавозкі. // Запакаваныя рэчы, якія бярэ пасажыр з сабою. Ручны багаж. Н Пра спосаб адпраўкі рэчаў асобна ад пасажыра. Здаць рэчы ў багаж.

2. перан. Запас ведаў, эрудыцыя. Ідэйны багаж. Творчы багаж. Багаж ведаў.

[Фр. Ьа^аее.]

БАГÁЖНІК, -а, м. Прыстасаванне ў веласіпедзе, матацыкле, аўтамабілі для перавозкі невялікай паклажы. Хатулёк Галя прымацавала на багажніку веласіпеда. Ермаловіч. Шафёр дастаў з багажніка брызентавае вядро, і салдаты пабеглі ў нізіну, спадзеючыся знайсці там ваду. Сабаленка.

БАГАЖНЫ, -ая. -ае. 1. Які мае дачыненне да багажу (у 1 знач.). Багажная квітанцыя, каса. І/ Прызначаны для багажу (у 1 знач.). Багажны вагон. Багажнае аддзяленне.

2. у знач. наз. багáжны, -ага, м. Чыгуначны служачы, які прымае і выдае багаж.

БАГАМАЗ, -а, м. Разм. уст. Іканапісец. Куча народу. У сярэдзіне важна сядзіць багамаз, разлажыўшы сваіх багоў. Колас. Л Разм. іран. Пра мастака. Партрэт славутага рускага паэта дзядзька Антось купіў у Нясвіжы гэтай восенню ў нейкага багамаза. С. Александровіч. // Разм. жарт. Пра мурзатага, запэцканага чалавека. [Аляксей:] Ды не, Коля, ну куды я такім багамазам прыпёрся? Проста з цэха, не мыты, не рыты! Губарэвіч.

БАГАМОЛ, -а, м. 1. Набожны чалавек, які многа моліцца, ходзіць на багамолле. Нягледзячы на ранні час, па абодва бакі вуліцы стаялі на каленях багамолы, злажыўшы перад сабою рукі. Машара.

2. мн. (багамолы, -аў). Атрад драпежных насякомых паўднёвых краін.

[Назва дадзена па знешняму выгляду, які нагадвае позу чалавека ў час малення.]

БАГАМОЛЕЦ, -льца, ДМ -льцу, м. Тое, што і багамол (уí знач.). Пасля пачалі нават прыходзіць здалёк невялічкія групкі багаíí Зак. 3800

Багамолка 322 Багацей

мольцаў для пакланення «цудадзейнаму» каменю. Пестрак.

БАГАМОЛКА, -і, ДМ цы; Р мн. -лак; ж. Жан. да багамолец. [Андржаяка:] Па дарозе я спаткаў Ці то ўбогую, ці проста багамолку. Клімковіч. Дзве старыя бярозы, як багамолкі, еысяцца абапал брамы. Бядуля. БАГАМОЛЛЕ, -я, н. Уст. Паломніцтва, хаджэнне набожным- людзей на маленне да святых мясцін.

БАГАМОЛЬНЫ, -ая, -ае. Набожны чалавек, які многа і часта моліцца. ^ Пануры і багамольны Нічыпар, дробны злодзей і скнара, не мог заўладаць зямлёй, яна заўладала ім. Чарнышэвіч.

БАГАМОЛЬНЯ, -і, ж. Уст. Памяшканне для малення. Аднакурснік пачаў шаптаць, што касцёл гэты пабудавалі ў 1395 годзе на месцы языч[ніц]кай багамольні жонкі князя Вітаўта. Карпюк.

БАГАРÁ, -ы, ж., зб. Непаліўныя землі ў зонах арашальнага земляробства. // Пасевы на такіх землях.

БАГÁРНЫ, -ая, -ае. Сухадольны, без штучнага арашэння. Вагарнае земляробства.

БАГАРОДЗІЦА, -ы, ж. У хрысціянскай рэлігіі — матка боская, маці Хрыста.

О Сядзець як багародзіца гл. сядзець. БАГАСЛОЎ, -лóва, м. 1. Спецыяліст у галіне багаслоўя.

2. Навучэнец старэйшых класаў духоўнай семінарыі.

БАГАСЛОЎЕ, -я, н. Вучэнне аб рэлігіі і яе догматах.

БАГАСЛОУСКІ, -ая, -ае. Які мае дачыненне да багаслоўя. Вагаслоўскія кнігі. Ц Звязаны з дзейнасці» багасловаў. Вагаслоўскія дыспуты.

БАГАТА. 1. Прысл, да багаты (у 1, 2 і З знач.).

2. Разм. Многа, у вялікай колькасці. Багата дзён прайшло. Багата вады ўцякло. Навокал было багата нерасталага снегу. Лынькоў.

^ БАГÁТКІ, -так; адз. багáтка, -і, ДМ -тцы, ж. Тое, што і малачай, дзьмухавец. За аснову яны бралі тыя спажыўныя дзікарослыя расліны, якія вядомы нам з маленства: белы малачай альбо, як яго яшчэ завуць, багаткі, дзьмухавец, бралі зеаночкі, ключыкі, ваняр'ян. Дубоўка.

БАГАТНІК, -а, м. Уст. Тое, што і багач (у 2 знач.).

БАГАТУХА, -і, ДМ -тусе, ж. Уст. Тое, што і багач (у 2 знач.).

БАГАТЫ, -ая, -ае. 1. Які жыве ў поўным дастатку, валодае вялікай маёмасцю, грашовымі сродкамі, заможны; проціл, бедны. У багатым калгасе заможныя і калгаснікі. Шамякін. Маці., прыбірала двары ў багатых дамах. Лынькоў. Увосень і верабей багаты. Прыказка. / у знач. наз. багаты, -ага, м. Багаты падаў пану руку, прывітаўся: ведама, багаты з багатым.свае людзі. Якімовіч. Мой спеў звінеў не для багатых. Журба. Багаты беднага не разумее. Прыказка.

2. Які вызначаецца мноствам даброт. ^ Дзень добры Случчыне маёй, Здаўна багатай старане. Астрэйка. Люблю восень, што ні гаварыце: самая багатая пара года. Ермаловіч. Застолле ў ляснічага багатае: смажанае, варанае навалам. Навуменка. Калгасныя клецізасыпаны збожжам, багатыя выйшлі у нас працадні. Машара. // на што, чым. Які вызначаецца вялікай колькасцю чаго-н. Багаты, быў лес, асабліва на грыбы ды ягады. Мурашка. // Колькасна вялікі. Дзед Рыгор быў у цудоўным настроі: ужо трэці дзень ён вяртаўся дамоў з багатым уловам. Шашкоў. // Разнастайны. Выбар ёлак быў багаты. Вочы дзяцей разбягаліся ва ўсе бакі. Бядуля. // Густы, спорны. Багаты дождж. Колерамі вясёлкі адбіваліся сонечныя праменні ў багатай расе. Дуброўскі. // Вельмі добры, дасканалы. 1 сам дырэктар, і ўсе механізагары стараліся ўзяць ад багатай тэхнікі ўсё, што магчыма. Шахавец. // Наварысты, смачны (пра страву). [Дзятліха] як ніколі багатага баршчу наварыла. Мележ. // Буйны, важкі. Рабіна ля школы звесіла свае багатыя яркачырвоныя гронкі. Кавалёў.

Які вызначаецца раскошай аздаблення, убрання або каштоўнасцю матэрыялу. ^ Багаты сервіз. Багатае выданне. Багаты касцюм. Ц Які характарызуецца велічнасцю, разнастайнасцю, насычанасцю. Нешта казачнае бачу я ў багатых колерах неба... Бядуля. // Густы, пышны (пра валасы). Хомчык бачыў, як.. [Аксеня] распусціла свае багатыя валасы, якія закрывалі спіну. Пестрак.

Які адпавядае высокім патрабаванням, змяшчае ў сабе многа ўнутраных якасцей. ^ Багаты голас. Багатая мова. Ц Рознабаковы, разнастайны. Багатая натура, міміка, фантазія. ІІ З глыбокім сэнсам, змястоўны. Багатая кніга. ІІ 3 вялікімі магчымасцямі. Багатыя перспектывы. // Заснаваны на шматгадовай практыцы. Багаты вопыт. Багатыя традыцыі.

О Заднім розумам багаты — пра таго, хто прымае запозненае рашэнне. Чым багаты, тым і рады — форма ветлівага запрашэння. Чым хата багата гл. хата.

^ БАГАТЫР, -á, м. 1. Той, хто валодае вялікай маёмасцю, мае многа грошай; багач. [Настаўнік:] Вы толькі падумайце: маленькая жменька дваран і багатыроў села вам на карак, захапіла лепшыя землі, жыве з вашае працы і вас жа катуе. Колас. [Павал:] Калі я цяпер узбіўся на добрую., гаспадарку, дык ужо мяне багатыром лічаць. Чорны.

2. Казачны асілак, волат; вялікай сілы і адвагі чалавек, воін. Я не жартуючы хацеў бы пусціць па краіне мастацкае палатно, падобнае па зместу да «Багатыроў» Віктара Васняцова. Толькі сучаснае, аб нашых багатырах, якія стаяць на варце спакою і волі краіны. Брыль. // перан. Пра што-н. велічнае, магутнае. Вось які ты, слаўны Кіеў, Старажытны багатыр! Жычка.

БАГАТЫРКА, -і, ДМ цы; Р мн. -рак; ж. Жан. да багатыр (у 1 знач.).

БАГАТБІРСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да багатыра (у 2 знач.). Багатырскі эпас. ІІ Уласцівы багатыру. Багатырская сіла. Ц Такі, як у багатыра.— Вы ж бачыце, сіл у мяне на дваіх. 1 нібы жадаючы пацвердзіць свае словы, .. [Рыбкін] распрастаў шырокія багатырскія плечы. Гамолка. Тарас Іванавіч кінуў спяваць, заліўшыся багатырскім смехам. Колас.

О ^ Багатырскі сон гл. сон.

БАГАЦЕЙ, -я, м. Разм. Тое, што і багач (у 1 знач.). Вясковыя багацеі, калі ўбачылі,

Багацейка 323 Багнішча

што памешчыцкія землі не трапяць ім у рукі, азвярэлі, хапіліся за колле, за зброю. Дуброўскі.

БАГАЦЕЙКА, -і, ДМ -цéйцы; Р мн. -цéек; ж. Разм. Жан. да багацей.

БАГАЦЁЙСКІ, -ая, -ае. Разм. Які належыць або ўласцівы багацею. [Мікола:] Досыць шчаўя і мякіны З багацейскага стала. Броўка.

БАГАЦЁЙШЫ, -ая, -ае. Выш. ст. ад прым. багаты.

БАГАЦЁЦЬ, -ею, -éеш, -éе; незак. Станавіцца багатым, багацейшым. Панская пільня! Яна належала пану, а трымаў яе ад пана і багацеў з яе нейкі падпанак з гарадка. Чорны. Цяжка было жыць пасля вайны. Але год за годам калгас багацеў, больш важкім рабіўся працадзень. Гроднеў. // Абзаводзіцца чым-н., разжывацца на што-н. Краіна пасля вайны багацела на самую дасканалую тэхніку. Паслядовіч. // Станавіцца паўнейшым, павялічвацпа. Гумно паўнела з колевым годам, І багацеў хлявец прыплодам. Колас. // Набываць якасна новыя рысы. Вагацець духоўна. // Развівацца, удасканальвацца. Багацее мова, ўзнімаецца яе культура.

БАГАЦЦЕ, -я, н. 1. Матэрыяльныя каштоўнасці, грашовыя накапленні. Іменна ў пачаткоеы перыяд таварнага абарачэння ў грошы ператвараецца толькі лішак спажывальных вартасцей. Такім чынам золата і серабро самі сабой стаповяцца грамадскім выражэннем лгшку, або багацця. Маркс. // Раскоша, шыкоўнасць. Багацце абсталявання. Багацце ўбрання.

Наогул маёмасць, набытак. [Ахрэм] у нас вартаўнік вялікага багацця усёй калгаснай жывёлы. Кавалёў. // Мноства чаго-н. Багацце тавараў. Багацце фактычнага матэрыялу. І) Нешта асабліва каштоўнае сярод іншага. Але сапраўдным багаццем і гонарам запаведніка з''яўляюцца бабры. В. Вольскі. Маё багацце песня любай ліры. Кляшторны.

Сукупнасць прыродных рэсурсаў. Прыродныя багацці. Багацце жывёльнага свету. Багацце расліннага покрыву. ^ Травяное багацце лугу ўначы запахла на ўсю сваю духмяную сілу. Быкаў.

Мноства разнастайных якасцей. Духоўнае багацце савецкага чалавека. Багацце акцёрскай палітры. Інтанацыйнае багацце верша. Багацце колераў. Багацце пачуццяў.

^ БАГАЧ, -á, м. 1. Той, хто валодае вялікім багаццем. Вось гуляе багач, Аж палац той дрыжыць. Купала. Багачы і панства, Нашы «дабрадзеі»! Мы на суд вас клічам, Каты вы, зладзеі! Колас. Падрослых хлопчыкаў .. [ўдовы] аддавалі ў пастушкі. Дачок багачам у служанкі. Бядуля. / у іран. ці жарт. ужыв. Пра небагатага чалавека.

2. Уст. Свята ўвосень, 8 верасня.— Пойдзем, сынок, на багача ў Мікалаеўку,сказала маці, праслухаўшы бацькава пісьмо. Якімовіч. Прыйшоў багач кідай рагач, бяры сявеньку ды сёй памаленьку. Прыказка.

БАГАЧКÁ, -і, ДМ-чцы; Р мн. -чак; ж. Жан. да багач.

БАГДЫХÁН, -а, м. Гіст. Кітайскі імп^ратар.

[Манг. ЬооЬап.]

БАГЁМА, -ы, ж. 1. зб. У буржуазным грамадстве — матэрыяльна незабяспечаныя прадстаўнік! інтэлігенцыі (мастакі, артысты, му-зыканты і пад.), якія жывуць легкадумна, бязладна.

2. ^ Разм. Бязладны быт такога асяроддзя. Але ў рамане «сонца не свеціць»: за «лапінамі» мяшчанства, багемы і г. д. не бачны гераічныя будні сучаснасць. Адамовіч. [Фр. ЬоЬёте.]

БАГЁМНЫ, -ая, -ае. Разм. Звязаны з багемай. Багемны быт.

БАГÉМШЧЫНА, -ы, ж. Разм. Тое, што і багема (у 2 знач.).

БАГЕР, -а, м. Землясосны снарад, які служыць для вымання зямлі пры паглыбленні дна рэк і пад. [Аксана:] Мы сёння ўпершыню спрабавалі багер Віланда. Галавач. [Ад гал. Ьаддег — гразь.] БАГЕРМАЙСТАР, -тра, м. Той, хто кіруе працай на багеры.

БÁГЕРНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да багера. Багерная помпа.

БАГЁТ, -у, М -гéце, м. Равьбяная або пафарбаваная планка, з якой робяць рамы, карнізы. Сцены былі ўвешаны палеткамі ў рамах з залачонага багету, залы ўстаўлены скульптурнымі і разьбянымі работамі. Скрыган. [Фр. Ьа§ííеМе.]

БАГÉТАВЫ, -ая, -ае. Зроблены а багету. Карціна ў багетаеай раме.

БАГЁТНЫ, -ая, -ае. Які мае дачыненне да багету. Багетная еытворчасць. Багетная майстэрня.

БАГÉТЧЫК, -а, м. Той, хто працуе над вырабам багету. БАГЁТЧЫЦА, -ы, ж. Жан. да багетчык. БАГІНЯ, -і, ж. У антычнай міфалогіі і некаторых рэлігіях — бажаство жаночага полу. Зусім недалёка ад станцыі з такой літаратурна-гістарычнай назвай знаходзяцца руіны храма фінікійскай багіні Таніт. В. Вольскі. // перан. Пра жанчыну ідэальнай прыгажосці і грацыі. Я шмат багінь спакуслівых 1 ласкавых страчаў, Але табе, паэзія, Ніколі не здраджаў. Танк.

БАГНА, -ы, ж. 1. Нізкае топкае месца, грузкае балота; дрыгва. А ельнік, густы і цёмны, выцягваў свае лапы, нібы пераймаў чалавека, разрываўся пад нагамі мох, і гнеўна хлюпала чорная багна. Чарнышэвіч. Бегчы далей, відаць па ўсім, было небяспечна, можна з галавою праваліцца ў багну. Пальчэўскі. // Пра што-н. бяздоннае, бясконцае. / толькі ў небе ў сіняй багне Я бачу дзіўны ланцужок. Колас.

2. перан. Усё, што засмоктвае чалавека і цягне ў балота адсталасці, коснасці. ^ Багна мяшчанства. Трэба адарваць Міхася ад Раманюка, выцягнуць яго з той уласніцкай багны... Савіцкі.

БАГНАВАТЫ, -ая, -ае. Разм. З некаторымі ўласцівасцямі багны. А тут,багнаватая мяккасць, і не чуеш, як ўлазіць жалеза... Мележ.

БАГНАВЫ, -ая, -ае. Разм. Заняты багнай. Багнавыя абшары.

БАГН1СТЫ, -ая, -ае. З багнішчамі; балоцісты. Куды ні глянь непраходныя багністыя балоты вада і лаза. Сачанка. // Ўласцівы багне. Тарфянішчаў багністы чад Змяёй у грудзі лез. Броўка.

БАГНІШЧА, -а, н. Вялікая багна. Мы адгэтуль пачаць нашу бітву павінны, Цераз багнішчы рушыць уперад наўпрост. Зарыцкі. //

П*

Багноўка324Бадзяга


Тэрыторыя, занятая багнай. Адвечных вогнішчаў абшары Сасноўцы выйшлі пакараць. Смагаровіч.

БАГНОЎКА, -і, ДМ óўцы; Р мн. -новак; ж. Шматгадовая нізкарослая балотная расліна сямейства багноўкавых з прадаўгаватым лісцем і дробнымі цёмна-чырвонымі кветкамі. БАГНОУКАВЫЯ, -ых. Сямейства шматгадовых балотных раслін.

БАГÓР, -грá, м. Жалезны крук на доўгай жэрдцы для расцягвання бярвенняў у час пажару, на сплаве лесу; бусак. Людзі не праяўлялі вялікай ахвоты ў тушэнні пажару. Марудна сноўдаліся з вёдрамі, з лапатамі, з пажарнымі баграмі. Лынькоў.

БАГОРНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да багра. Багорны шост.

БАГОУНЯ, -і, ж. Уст. Тое, што і б а жніца.

БÁГРА, -ы, ж. Густа-чырвоны, пурпуровы колер. На ніцях белай павуціны Прывозяць восень павучкі. Яе красёнцы, чаўначкі У моры лесу мільганулі І лісце ў багру апранулі. Колас.

БАГРАН1ЦА, -ы, ж. Даўней — адзенне ў выглядзе шырокага плашча з каштоўнай тканіны густа-чырвонага колеру, якое надзявалі манархі ў час вялікіх урачыстасцей. Шаўчэнкава муза сарвала пышныя баграніцы з распуснага і плюгавага цара Давіда. Лужанін. // Наогул яркае ўпрыгожанне. На сонцы макамі іскрыцца Плакатаў, сцягаў баграніца. Колас.

БАГРÓВЫ, -ая, -ае. Густа-чырвоны, пурпуровы. Вагровыя ад зарыва крыллі здаваліся казачнымі чырвонымі макамі. Лынькоў.

^ БАГУН, -ý, м. Балотная вечназялёная расліна сямейства верасовых з рэзкім адурманьваючым пахам. Ранішняе паветра было напоена густым .. пахам багуну і перапрэлага леташняга лісця. Паслядовіч.

БАГУНІСТЫ, -ая, -ае. Парослы багуном. Шумелі стагоднія пушчы, лясы Над багнай балот багуністых. Глебка.

БАГУННІК, -у, м., зб. Зараснікі багуну. Аднойчы след прывёў лесніка ў непралазную нетру, сплеценую крушынай і лазнякамі, папараццю і багуннікам. Кірэйчык.

БАГУНÓВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да багуну; уласцівы багуну. Вагуновы пах.

БАДАЙ. Разм. 1. часціца. Ужываецца для выказвання нядобрых пажаданняў, праклёну. А бадай ты прапаў! Пан, разгневаны, нязграбна На тапчан прылёг і стогне: А бадай вас, бабы, вогнік! Бажко. / у безас. уаеые. \Крукн§.^ — ВыхоЭжу на Эвор бацюхны мае: тая ж каўзота! А бадай ты згарэла! Васілёнак. / у спалучэнні з узмацняльнай часціцай «жа». Стаіць човен вады повен, Бадай жа ён да пахіснуўся... З нар.

пабочн. Выказвае дапушчэнне якой-н. магчымасці, схільнасць згадзіцца з чым-н. ^ Няма, бадай, па багаццю убораў прыгажэй пары года, чым восень. Ігнаценка. Бадай, нідзе так праўдзіва не гучыць народная прымаўка «Якое жыццё такія песні», як у сяле Азершчына. Мяжэвіч.

прысл. Амаль. Такія корчмы-станцыі Мінскі тракт меў бадай праз кожныя дзесяць кіламетраў. Бядуля. ^ На процілеглым канцы ]вёскі\, бадай ля самай шашы, рыпае гармонік, глуха бухае бубен. Навуменка.О Бадай ці не.:.— падобна на тое, што. Бадай што — а) (пабочн.) магчыма што, відаць што. [Радзевіч:]Бадай што, я згодзен з вамі. Дуброўскі; б) амаль, амаль што. Дзень бадай што ўжо канчаўся. Чорны. Так прайшоў .. [Віктар] бадай што паўдарогі. Зарэцкі.

^ БАДАН, -у, м. Шматгадовая травяністая расліна сямейства каменяломнікавых з лілова-чырвонымі кветкамі.

БАДАНУЦЬ, е; зак. аднакр. Тое, што і б а д н у ц ь.

БАДÁЦЦА, -áецца; незак. 1. Быць бадлівым, мець прывычку бадаць. Асцярожна, гьта карова бадаецца.

2. Бадаць адзін аднаго.

БАДАЦЬ, -áе; незак., каго-што і чым. Біць ілбом, калоць рагамі (пра жывёл).

БАДЗЁРАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бадзёрага, жвавасць, энергічнасць. ^ Я адчуваю, колькі радаснай сілы, бадзёрасці і упэўненасці далі мне вандроўкі па гэтых лясістых узгорках. В. Вольскі. Гэта ўласнае супакойванне кожны раз надавала Міхалу бадзёрасці, нібы сілы ўлівала ў яго. Васілевіч.

БАДЗЁРЫ, -ая, -ае; кар. ф. бадзёр, -а. Поўны сіл, энергіі, жвавасці. Рыгор прачнуўся бадзёрым, свежым. Гартны. А ён, шальмец, бадзёр і гладак І пэўна спрытны баламут!.. Колас. // Жыццесцвярджальны, энергічны, дзейсны. У маладым калгасе адразу занялася жвавае, бадзёрае жыццё. Зарэцкі. // Які выяўляе здаровы, жыццярадасны стан. / гучаць тут песні, і цвітуць усмешкі На бадзёры! тварах шчырых змагароў. Журба. / сам голас бацькі Цімоха, бадзёры і звонкі, і тая ўпэўненасць, з якою ён гаварыў, радавалі Пецю. Сіняўскі. // Вясёлы, ажыўлены. Шумлівы, прыветны, вясёлы, бадзёры, Красуйся, жыццём неўгамонным бурлі,Абноўлены горад мой, сонечны горад Адзін з прыгажэйшы! на нашай зямлі. Гілевіч. У звонкую м,арозную раніцу ўварваўся вясёлы .. гоман гармоніка і бадзёры хор чыстых жаночых галасоў. Васілевіч. // Які надае сілы, ажыўляе. [Каліноўскі:] Трэба слова бадзёрае кінуць, Каб паднялі галовы вышэй. Танк.

БАДЗЁРЫЦЦА, -руся, -рышся, -рыцца; незак. Імкнуцца захаваць бадзёры выгляд, стан. На людзях [Зіна] стрымлівалася, нават бадзёрылася, а дома дасць волю слязам. Васілёнак.

БАДЗЁРЫЦЬ, -ру, -рыш, -рыць; незак., каго-што і без дап. Надаваць сілы, энергіі, бадзёрасці; ажыўляпь. З халодным ветрам урываліся частыя каплі дажджу, адганялі сон, бадзёрылі. Лынькоў. Прыемна было адчуваць, як свежае, халаднаватае ад вільгаці паветра лілося за расшпілены каўнер касавароткі, астуджвала і бадзёрыла цела. Дуброўскі. // Натхняць. [Леся:] Стаяць над табой неадступна, Бадзёрыць і клікаць да бою, Здабыць у баі перамогу, Ці пасці, дык побач з табой! Жычка.

БАДЗЯГА', -і, ДМ -дзязе, ж. Прэснаводная губка, якая ў высушаным стане выкарыстоўваецца ў медыцыне для лячэння рэўматызму. Сёлета нага папраеілася дала жонка рады, націраючы бадзягай. Чыгрынаў.

БАДЗЯГА г, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дзязе, Т -ай (-аю), ж. Бяздомны, незаняты працай чалавек. Жаласць да самога сябе агарнула

Бадзяжніцкі 325 Бажніца

Пракопа. Хто ён цяпер? Бадзяга, жабрак, бяздомнік! Колас. Моўчкі глядзіць беспрацоўны бадзяга На белакрылыя чайкі над морам. Танк. / Пра ясывёл. Вунь галаву падняў, глядзіць: вазьмі! Бадзяга-конь! Няма куды падзецца. Бялевіч. Зімою воўк есць усё, што трапіць яму на зуб. Выбіраць галоднаму бадзягу не прыходзіцца. В. Вольскі. // Пра чалавека, які ўвесь час вандруе, мяняе месцажыхарства.

БАДЗЯЖНІЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да бадзягі2, бадзяжніцтва; такі, як у бадзягі. ^ Бадзяжніцкае жыццё. Вадзяжніцкая натура.

БАДЗЯЖНІЦТВА, -а, н. Характар жыцця бадзягі2.

БАДЗЯЖНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да бадзягі2. ^ Сюды, у Тураў, у яго прадмесці, .. збіраўся бадзяжны люд з усяго Палесся. Крывіцкі. / у перан. ужыв. Ні вецер бадзяжны не зможа, не скрышыць навала ніколі. Дубоўка.

БАДЗЯК, -у, м. Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з калючкамі на лісці і пурпуровымі кветкамі. [Байсак:]А чаму да другога сляпіцаю лезеш, чэпішся, як бадзяк калючы? А чаго не падзялілі? Лынькоў.

БАДЗЯКА, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дзяцы, Т -ай (-аю), ж. Разм. Тое, што і бадзяга2. Заўтра зноў прыходзь сюды, бадзяка, Каб тíескло Заспяваць і шшчшуо тгтэд. ^ж^тал..

БАДЗЯКАВÁЦЬ, ую, -кýеш, -кýе; незак. Разм. Не займацца справай, ацірацца,— ^ Што ж гэта вы, суседзі, тут бадзякуеце?сказаў .. [Сахрон] да нас знарок весела і ўсміхнуўся ў свае густыя, парыжэлыя ад тытунёвага дыму вусы. Сачанка.

БАДЗЯННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, бадзяцца.

БАДЗЯЦЦА, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1. У пошуках чаго-н. весці вандроўнае, без пэўнага занятку і прыстанішча жыццё. ^ Можна сабе ўявіць, якое шчасце мець свой кут і не мець вечнай патрэбы бадзяцца па свеце, каб зарабляць хлеб у чужых людзей! Чорны. Два гады бадзяўся Тодар па маёнтках, бяздомнік, беззямельнік. Чарнышэвіч.

2. Марна траціць час, сланяючыся без справы. ^ Сын трымаўся адзін, нудзеў, бадзяўся з кута ў кут і да ўсяго быў халодны і абыякавы, Чорны. // Бязмэтна блукаць дзе-н. Я прыйшоў у лес без якой там пэўнай мэты

ці пільнай патрэбы. Проста баЭзяўся па

аглухлых палянах, дыхаў сыраватым паветрам. Ігнаценка. [Ігнат] бадзяўся то па а?п,-

роЭдр, то п вуліг[{,í, не знахой алчííí мс^ца.

Мележ.

БАДЗЯЧЫ, -ая, -ае. Разм. Уласцівы бадзяку (бадзяцы). [Патаповіч:] Ты ў мяне, бадзячая душа, у два дні будзеш умець класці сцяну ў гладкі вугал. Чорны. Хто ж не ведаў у нас жабракоў? Былі гэта яны не іначай, Доўгім, ціхім натоўпам ішлі, Па краіне хадою бадзячай. Пестрак.

БАДЛІВЫ, -ая, -ае. Які мае звычку бадацца. Помню, быццам цяпер бачу, як маці доіць у хляве нашу бадлівую Ерасулю. Марціновіч.

БАДМІНТАНІСТ, -а, М -сце, м. Спартсмен, які займаецца бадмінтонам.

БАДМІНТАНІСТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да бадмінтаніст.БАДМІНТОН, -а, м. 1. Спартыўная гульня, у якой з дапамогай ракетак перакідваецца спецыяльны мячык (валан) цераз сетку.

2. Камплект рэчаў для такой гульні.

[Ад назвы горада.]

БАДМШТОННЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да бадмінтона. Бадмінтонная ракетка.

БАДНУЦЬ, е; зак. Аднакр, да бададь.

Б^ АДНЯК, -á, м. Абл. Корч ад зваленага ў ваду дрэва. А перад хатай, на вуліцы, Зырка палаў смалісты бадняк, корч вялікай сасны, абкладзены дрывамі. Караткевіч.

БАДБІЛША, -ы, ж. Сцябліна аднагадовай расліны. У высахлых бадылінах кіяшніку шастае зімовы халодны вецер. Навуменка.

БАДКІЛЛЕ, -я, н.; зб. Пруткія сцябліны пераважна аднагадовых раслін. ^ Тытунёвае бадылле. Каля самай чыгункі спутаныя коні грызлі сухое бадылле леташніх траў. Грахоўскі.

БАДБÍЛЬ, -я, лí. Тое, што і б а д ы л і н а. Хлопец блукаў вачыма па агародзе Раманюкоў, дзе тлустая, чорная зямля, кукурузныя бадылі, маса лісцяў яблынь, вінаграду і гародніны сведчылі, што тут сабраны багаты ўраджай. Карпюк.

БАДЫЛЯКА, -і, ^ ДМ -ляцы, ж. Разм. Тое, што і бадыліна. Спатыкнуўся Габрыэль ля ксяндзоўскіх варот і ўпаў ілбом на нейкую абламаную бадыляку. Пестрак.

БАЕЦ, байца, м. 1. Удзельнік баёў; воін.

памажы ты. Астрэйка. // Змагар за грамадскую справу. Яны байцы вялікай раці, Іх хата там, дзе ёсць прастор. Чарот. ^ Яму [Мінску] сягоння безліч творчых спраў, Бо ён баец на мірным полі ратным. Хведаровіч.

2. Радавы ваеннаслужачы або партызан; салдат. Для пераможнага салюта. Якім байцоў Радзіма славіць, Мы ведалі, Урал магутны Даўно Руду ў мартзнах плавіць. Танк. [Намыснік Гані:] Які ж з цябе баец арміі народных мсціўцаў. Грамовіч.

БÁЕЧНІК, -а, м. Той, хто расказвае байкі. [Лабановіч:] — / сярод усяе гэтае абстаноўкі вы будзеце слухаць апавяданне якога-небудзь баечніка-дзеда аб падзеях мінулага, дзе праўда і фантазія пераплятаюцца ў дзіўных злучэння!. Колас.

БÁЕЧНІЦА, -ы, ж. Жан. да баечнік.

БÁЕЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да байкі1. Баечны сюжэт. Ваенны жанр. ]] Такі, як у казцы, дзівосны. Тут, што ні крок, то Взіеа, Нібы баечны то кут! Колас.

БАЁК, байка, м. У агнястрэльнай зброі —

частка ўдарнікя, якая разбівао капсуш. прíд вíлстрале. ІЛнёк аытоо^ц віííтоу ПІ.

БАЖАСТВО, -á, н. Тое, што і бог. // Уст. паэт. Пра чалавека, які выклікае захапленне, з'яўляецца прадметам культу.

БАЖБА, -ы, ж. Клятва імем бога. Хоць бацька мой таксама кляўся-бажыўся, што качаргі і ў вочы не бачыў, але Райскі не даў яму веры і са школы яго вытурыў за зладзсйства і .. бажбу. Гарэцкі.

БАЖНІЦА, -ы, ж. Уст. 1. Паліца з абразамі. [Заранік:] Затое бачыў сям-там земляную падлогу, нары замест ложкаў, голыя, з пачарнелай бажніцай у левым куце, сцены. Хадкевіч. За дваццаць год ляокання за бажніцай у бацькоўскай хаце., паперка гэта парудзела і сцерлася. Васілевіч.

Бажок326Бай-бан


2. Памяшканне для рэлігійных сходаў і малення. ^ Важніцы, капліцы ўсіх еераў і нацый, Як смецце на свеце, як тухлыя грубы, Змяце дыктатура раскованай працы. Купала.

БАЖÓК, бажкá, м. 1. Памянш, да бог.

Статуэтка, якая ўвасабляе бажаство.

Разм. іран. Пра чалавека, які выклікае захапленне ў каго-н. Здаралася, ля дзядзькі аказваўся прыгожы і чысценькі піжончык гэткі бажок вуліцы..; бажок касавурыўся на дзядзькаў мех і, крывячы рот, усё адсоўваў ад яго свае райскія туфлі і штонікі. Вышынскі.

БАЖЫЦЦА, бажýся, бóжышся, бóжыцца; незак. Даваць клятву, ужываючы слова «далібог». А Крамнік божыцца, клянецца: Няхай язык адсохне,прысягае. Крапіва.

БАЖЭННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, бажыцца.

БАЗА, -ы, ж. 1. Ніжняя апорная частка калоны, слупа ў архітэктурным збудаванні. Калона складаецца з базы, ствала і капітэлі.

Аснова, тое галоўнае, на чым грунтуецца што-н. Эканамічная база. Тзарэтычная база. а Трэба будзе вырашыць грандыёзныя задачы стварэння матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізма. Машэраў. // Сукупнасць пэўных матэрыяльна-тэхпíчных умоў, неабходных для існавання або развіцця чаго-н. Сыравінная, кармавая, эксперыментальная, паліграфічная база.

Апорны пункт, месца, дзе засяроджаны якія-н. запасы, маюцца спецыяльныя збудаванні і ўстаноўкі для абслугоўвання чаго-н. Ваенна-марская база. Турысцкая база. // Склад тавараў, матэрыялаў. База райспажыўсаюза. Кніжная база.

О Артыкуляцыйная база — уклад і сістэма рухаў моўных органаў, уласцівыя чалавеку, які гаворыць на якой-небудзь мове.

[Ад грэч. Ьазіз — аснова, фундамент.]

БАЗАВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да €азы, належыць базе (у 3 знач.). ^ Базавая маёмасць.

2. Прымацаваны да якой-н. установы, прадпрыемства для пастаяннай дзейнасці. Базавая школа, лабараторыя.

БАЗАЛЬТ, -у, М -льце, м. Вулканічная горная парода пераважна чорнага або цёмна-шэрага колеру зярністай ці шчыльнай структуры.

[Лац. ЬазаІІез.]

БАЗАЛЬТАВЫ, -ая, -ае. Які складаецца з базальту. ^ У пеннай красе між базальтавых скал Плыве параход. Хведаровіч. // Які мае адносіны да базальту. Базальтавыя крапінкі заіскрыліся рознакаляровымі агеньчыкамі. Шыцік. // Зроблены з базальту. Базальтавы брук. Базальтавая лава.

БАЗАНІТ, -у, М -нíце, м. Горная парода чорнага колеру, якая мае базальтавы састаў, апрача таго ўтрымлівае нефелін.

[Грэч. ЬшапіІез — прабірны камень.]

БАЗАР, -у, м. 1. Гандаль (пераважна прыветны) прадуктамі і іншымі таварамі шырокага ўжытку ў пэўныя дні на спецыяльна адведзеных плошчах. Базар пачаўся рана. ІІ Вялікі перадсвяточны або сезонны гандаль спецыяльнымі таварамі, звычайна на адкрытым месцы. Кніжны базар. Навагодні базар. Людзі, што знаходзяцца на базары. Базар ужо раз'язджаўся. Збегся ўвесь базар.

Спецыяльна адведзенае месца з адпаведнымі прыстасавапнямі і будынкамі для гандлю. ^ Маўчаць спусцела голыя базары. Сіпакоў.

перан. Разм. Бязладная гаворка, крык, тлум.— Дык рабіць жа што будзем? Чаго ж гэта мы базар адкрылі тут? Галавач.

О Птушыны базар — месцы на берагах мора, дзе гняздзяцца вялікія масы птушак. [Перс. Ьазаг.]

БАЗÁРНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да базару. ^ Базарная плошча. Базарны дзень.

2. Разм. Непрыстойны, грубы. Базарная размова. Базарная лаянка. // Блізкі да выдумак, плётак. Базарныя чуткі.

^ О Базарная баба гл. баба'. Грош цана (у базарны дзень) гл. цана.

БАЗÉДАУ, -дава. У выразе: базедава хвароба — расстройства функцый шчытападобнай залозы.

[Ад уласн, імя.]

БАЗІЛ1К, -у, м. Кустовая паўднёвая расліна сямейства губакветных.

БАЗІЛІКА, -і, ДМ -лíцы, ж. Тып антычных і сярэдневяковых будынкаў, якія ўнутры падзяляюцца ўздоўж двума радамі калон.

[Грэч. ЬазіІікоз — царскі.]

БАЗІРАВАЦЦА, -руюся, -руешся, -руецца; незак. 1. Тое, што і грунтавацца. Базіравацца на фактах. // У тэхніцы — умацоўвацца, асноўвацца на чым-н.

2. Размяшчацца дзе-н., мець пэўную базу. ^ Максімка рэзка павярнуў убок, у напрамку да грады, на якой рос змешаны лес, там базіраваўся апошнія дні партызанскі атрад. Гурскі.

БАЗІРАВАЦЬ, -рую, -руеш, -руе; незак., што. Засноўваць на чым-н. Базіраваць прамысловасць на мясцовай сыравіне.

БАЗІС, -у, м. 1. Эканамічная структура грамадства на пэўным этапе яго развіцця. ^ Сацыялістычны базіс.

Тое, што і база (у 2 знач.). 1903-ці год. Зноў стачкі зліваюцца з палітычнай дэманстрацыяй, але на яшчэ больш шырокім базісе. Стачкі ахопліваюць цэлы раён, у іх удзельнічаюць больш сотні тысяч рабочых, масавыя палітычныя сходы паўтараюцца ў часе стачак у цэлым радзе гарадоў. Ленін.

У архітэктуры — тое, што і база (у 1 знач.). ^ Базіс калоны.

[Ад грэч. Ьазіз — аснова, фундамент.] БÁЗІСНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да базісу. Базісныя з'явы. Базісная частка калоны.

ВАЙ , бáя, м. У дарэвалюцыйны час у Сярэдняй Азіі — буйны землеўладальнік; багач. ^ Ён [Джамбул] калісьці дзяўчыну-красуню кахаў, Тлусты бай яго ластаўку сілай забраў. Панчанка.

БАЙ2, бáя, м. Разм. 1. Міфічная істота дзіцячага фальклору, якая расказвае байкі, казкі. ^ Бег бай па сцяне ў чырвоным жупане. З нар.

Гаварун, пустамеля.

Пагалоска, паданне. Ходзіць вецер дола.ч Лёгкаю паходкай І вядзе свой бай. Колас.

БАЙ-БАЙ, выкл. 1. Прыпеў пры закалыхванні дзіцяці. ^ Раса на палянах, Нахмурыўся гай. Засні, паслухмяны, Бай-баінькі-бай. А. Александровіч.

2. у дзіц. мове. Спаць. Пара бай-бай.

Байбак 327 Бакавіца

БАЙБÁК, -á, м. 1. Стэпавая жывёліна атрада грызуяоў, якая восень і зіму праводзіць у спячцы; стэпавы сурок.

2. перан. Разм. Пра непаваротлівага, гультаяватага чалавека; абібок, гультай. [Максім:] Я і маці за цябе, байбак, душой пакутуем. Грамовіч.

БАЙБАЦКІ, -ая, -ае. Разм. Уласцівы байбаку (у 2 знач.); гультайскі, бестурботны. ^ Байбацкае жыццё.

БАЙБАЦТВА, -а, н. Разм. Тое, што і гультайства, абібоцтва.

БÁЙБУС, -а, м. Разм. Пра высакарослага падлетка, які паводзіць сябе не адпаведна свайму ўзросту.— ^ Як жа вам не сорамна? накідваецца на., [хлапчукоў] жанчына.Такія байбусы! Занятку вам няма іншага? Гарбук.

БÁЙДА, -ы, ДМ -дзе, ж. Разм. 1. Рыбацкая, крыху большая за човен, лодка. У ягонай байдзе на атрутна-зялёным ад вады сене сядзелі тры сыны глядзелі на бацьку, каб ведаць, што рабіць. Караткевіч.

2. Уст. Брус, увагнаны ў грунт; паля.

О Байды біць гл. біць.

^ БАЙДАК, -á, м. Уст. Тып рачных і марскіх промыславых суднаў, звычайна з мачтай. Шырокі Дняпро гойдаў на хвалях сваіх чароды барлін і байдакоў. Шынклер.

БАЙДАН, -а, ле. Абл. Пустэча, запушчанае месца; паша. Песня хлопцу сэрца раніць, Ой, расчуліць! Ён жа вырас на байдане Без магу лі. А. Александровіч.

[Цюрк.]

БАЙДАРА, -ы, ж. Абцягнутая шкурай промыславая лодка вялікай грузападымальнасці, якой карыстаюцца на Камчатцы і Алеуцкіх астравах. За акіянскім параходам плылі катэры, вельботы і звычайныя байдары, зробленыя з маржовых шкур. Бяганская.

БАЙДАРКА, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. 1. Памянш, да байдара; невялічкая байдара.

2. Спартыўная адна- або двухмесная лодка з закрытым верхам.

БАЙДАРАЧНІК, -а, м. Той, хто займаецца вяслярным спортам на байдарцы.

БАЙДАРАЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да байдаркі, адбываецца на байдарках. ^ Байдарачны паход.

БАЙКА', байкі, ДМ байцы; Р мн. бáек; ж. 1. Кароткі літаратурны твор алегарычнага зместу з павучальнай канцоўкай. Байка суровы жанр, які вымагае тонкіх, а значыць і шырокіх абагульненняў. Пестрак. // Казка пераважна кароткага зместу. Папраўдзе кажучы, хлопчыку не так хацелася дапамагчы старому, як паслухаць яго байкі, якія вельмі складка ўмеў расказваць дзед Нупрэй. Шуцько.

2. часцей мн. (байкі, бáек); перан. Разм. Пустыя размовы, выдумкі. [Ларыса Фёдараўна:] Давайце хутчэй садзіцца за стол. Андрэй з дарогі, а мы яго байкамі частуем. Мехаў. Праходзячы праз дзесятыя вусны, навіны перарабляліся ў бліскучыя байкі. Бядуля.

БАЙКА2, байкі, ДМ байцы; МН, гííьМСІу ОіСш Мяккая, пераважна баваўняна'я тканіна з прыгладжаным ворсам.

БАЙКАВЫ, -ая, -ае. Які вырабляе байку2. ^ Байкавая вытворчасць. // Зроблены з байкі2. Пры сцяне пад акном, якое выходзіла ў сад,стаяў жалезны ложак, накрыты байкавай коўдрай. Сабаленка.

БАЙКАШСЕЦ, -пíсца, м. Аўтар баек' 1 знач.). Выдатны сатырык і байкапісец. Кандрат Крапіва ўнёс вялікі уклад у развіццё беларускай савецкай літаратуры. Казека.

^ БАЙКАР, -á, м. Апавядальнік, расказчык. / ў якія б крутыя віры не трапляў народ, сярод яго заўсёды знаходзіліся баяны і скамарохі, кніжнікі і байкары. Лойка. // Здатны на выдумкі чалавек. Салдаты любяць заўсёды таленавітых людзей, ці то гарманістаў, ці то добрых байкароў, якія ўмеюць «складка» вманіць. Мележ.

БАЙКАТАВÁЦЦА, -тýецца; незак. Зал. да байкатаваць.

БАЙКАТАВАЦЬ, -тую, -тýеш, -тýе; зак. і незак., каго-што. Падвяргаць байкоту. Рэвалюцыйны Мінск па-ранейшаму байкатаваў чарнасоценпую газету «Белорусскый вестíшк». «Полымя».

БАЙКОТ, -у, М -кóце, м. Спосаб палітычнай і эканамічнай барацьбы, калі цалкам або часткова спыняюцца адносіны з якой-н. асобай, арганізацыяй ці дзяржавай. Байкот, гэта не лінія тактыкі, а асобы сродак барацьбы, прыгодны пры асобых умовах. Ленін. // Разм. Спыненне адносін з кім-н. у знак незадавальнення чыімі-н. паводзінамі. [Іваненка:] Ты ведаеш, Рыгор Паўлавіч, што койдзіцкія дзяўчаты абвясцілі байкот трактарыстам? Хадкевіч.

[Ад уласн, імя.]

БАЙНІЦА, -ы, ж. Адтуліна ў сценах крэпасці ці іншых абарончых збудаванняў для вядзення агню; амбразура. Бункеры слепа пазіралі вузкімі шчылінамі байніц і разяўленымі дзвярамі. Асіпенка.

БАЙРАН13М, -у, м. Літаратурная плынь пачатку 19 ст., якая ўзнікла пад уздзеяннем творчасці англійскага паэта Байрана, характарызавалася рамантычным індывідуалізмам, разладам паміж паэтам і грамадствам і расчараванасцю жыццём.

БАЙРАНІЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да байранізму, уласцівы яму. ^ Байранічная паэзія.

БАЙСКÁУТ, -а, м. Тое, што і с к а ў т.

[Англ. Ьоу-зсоííІ.]

БАЙСТРУК, -á, м. Разм. груб. Пазашлюбнае дзіця.

БАЙЧ5ЙШЫ, -ая, -ае. Выш. ст. да прым. бойкі.

БАК', бáка, м. Закрытая пасудзіна для вадкасцей. Казімір калыхнуў матацыкл, правяраючы на слых, па плюханню, ці хопіць у баку гаручага на дарогу. Краўчанка. Будынак., [вадакачкі] застаўся цэлым. Быў надарваны толькі воданапорны бак. Лынькоў.

[Фр. Ьас.]

БАК2, бáка, м. Насавая частка верхняй палубы судна. [Гал. Ьак.]

БАКАВІНА, -ы, ж. 1. Бакавая частка чаго-н. Доўга сек [Эфір] бакавіну гары, доўга абліваўся салёным потам, але, нарэшце, прабіўся да нейкай мяккай пароды. М. Ткачоў.

Тое, што і бакавіца. Бакавіна вагона.

Бакавая частка тушы.— ^ Шынкевіч таксама добрая цаца! падчэпліваючы відэльцам сакавітую бакавіну ліня з каструлі, абуБакавіца328Бакоўка


рана прадаўжаў Фама Гаўрылавіч. Паслядовіч.

БАКАВІЦА, -ы, ж. Бакавая сценка вагона, кузава, шафы і пад.

БАКАВУШКА, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Разм. Тое, што і бакоўка. Лабановіч ціхенька падаўся ў сваю бакавушку. Колас.

БÁКАВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да бака 2. Бáкавы вясляр.

2. Правы па ходу судна. Вёслы бакавага боку.

БАКАВБ1, -áя, -óе. 1. Размешчаны не ў цэнтры, а збоку. [Міхаліна:] Мне трэба было павярнуць у бакавы калідор. Шамякін. Праз затуманеныя бакавыл шыбы шафёр бачыць, як .. яго машыну абходзяць справа і злева лесавозы. Мяжэвіч. Цьмяны водсвет ліхтароў чуць-чуць мігаў над дахам бакавога муру. Гартны. Не забыцца толькі прышыць бакавую кішэню ў бурносе,— думае Зося, зноў успомніўшы пра грошы. Брыль.

2. Які адбываецца, дзейнічае збоку. [Новікаў:] Уся калона перад намі. Ззаду яе нічога няма. Бакавыя дазоры праціўніка ўжо зняты. М. Ткачоў.

О Бакавая лінія гл. лінія. Бакавая падача гл. пацача.

БАКАЛ, -а, м. Пасудзіна, звычайна для шыпучых він, у выглядзе вялікай чаркі. ^ Вяселле кіпіць і бакалы звіняць, бакалы цвітуць, як лілеі... Дудар.

[Фр. ЬосаІ.]

БАКАЛАЎР, -а, м. 1. Даўней у заходнееўрапейскіх і рускіх універсітэтах (цяпер у Англіі) — першая вучоная ступень. У 1506 годзе Ф. Скарына атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі. Просты салдат, які .. ў перапынках роздуму пілікаў на губным гармоніку, быў вучоным чалавекам. Пасля ён гаварыў, што рыхтаваўся на бакалаўра мастацкіх навук. Ракітны.

2. У сучаснай Францыі і некаторых іншых краінах — асоба, якая скончыла сярэднюю школу.

[Лац. ЬассаІагггецз.]

БАКАЛÉЙНЫ, -ая, ае. Які мае дачыненне да бакалеі, гандлюе бакалеяй. Бакалейныя тавары. Вакалейны магазін.

БАКАЛÉЙШЧЫК, -а, м. Разм. Прадавец у бакалейным магазіне; уласнік бакалейнай крамы. [Маці] пачала., зноў расказваць аб сабе і сваім бацьку вядомым бакалейшчыку. Шамякін.

БАКАЛÉЙШЧЫЦА, -ы, ж. Разм. Жан. да бакалейшчьтк.

БАКАЛЁЯ, -і, ж.; зб. Некаторыя харчовыя тавары: мука, крупы, цукар, а таксама прыправы: гваздзіка, карыца, перац і пад.

[Араб. ЬаккаІ.]

Б АК АН гл. бакен.

БАКАН, -у, м. Барвовая лакавая фарба.

БАКÁНАВЫ, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бакану.

БАКАРА, нескл., н. Адзін з лепшых і каштоўных гатункаў хрустальных вырабаў.

[Ад назвы фр. горада Вассагаі]

^ БАКАС, -á, м. Балотная з доўгай тонкай дзюбай птушка атрада сеўцападобных, якая, пікіруючы ўніз, ваганнем пер'я хваста ўтварае гукі, падобныя на бляянне баранчыка. Забляе бакас, і будуць ныць камары вісець хмарамі над купінамі. Пташнікаў.БАКАСШШК, -у. м. Дробны шрот для стральбы па бакасах і іншай дробнай дзічыне.

БАКАСІНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да бакаса. Мы ўдвух ляжым у маладой траве, і шаўкавісты метлюжок прыемна казыча твар. Слухаем шлюбныя бакасіныя песні. Карамазаў.

2. у знач. наз. бакасіныя, -ых. Сямейства птушак атрада сеўцападобных.

БАКАСÓВЫ, -ая, -ае. Тое, што і б а к а с і н ы.

БАКАСТЫ, -ая, -ае. Разм. Таўстабокі, бухматы. Выкідвае ў столь шызыя клубочкі пары бакасты самавар. Сачанка.

БАКАУТ,і -у, М -ýце, м. 1. -а. Вечназялёнае трапічнае дрэва, якое мае вельмі цвёрдую драўніну; жалезнае дрэва. / у знач. зб. Распаўсюджанне бакауту.

2. -у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

БАКБÓРТ, -а, М -рце, м. Правы бок судна.

БАКЕЛІЗÁВАНЫ, -ая, -ае. Апрацаваны сінтэтычным бакелітавьш клеем. Фанеру, склееную і прамочаную бакелітавьш клеем, называюць бакелізаванай.

БАКЕЛІТ, -у, М íце, м. Штучная смала, якая ўяíываецца ў фанернай і іншых галінах вытворчасці. ■ [Ад уласн, імя.]

БАКЕЛІТАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да бакеліту; выраблены з бакеліту.

^ БАКЕН і БАКАН, -а, м. Паплавок на якары, які ўстанаўліваецца на водных шляхах для папярэджання аб небяспечных для суднаў месцах. Далёка ўздоўж па рацэ віднеліся вартавыя агні ■бакены. Пальчэўскі.

[Гал. Ьаак.]

БАКЕНБАРДЫ, -аў: адз. бакенбáрда, -ы, ДМ -дзе, ж. Частка барады ад скроняў па шчоках пры выгаленым падбародку. [Марыя:] Ён [майстар], малады і прыгожы, носіць такія дзівосныя бакенбарды. Лынькоў.

[Ням. ВаскепЬагí.]

БАКЕНШЧЫК, -а, м. Вартаўнік пры бакенах. Заўтра бакеншчык паплыве ўніз па Дняпры тушыць ліхтары. Кандрусевіч.

БАКІ, -аў; адз. бáка, -і, ж. Кароткія бакенбарды. Запусціць бакі.

БАКЛАГА, -і, ДМ азе. ж. Тое, што і бік л а г а.

БАКЛА5КАН, -а, м. 1. Паўднёвая аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых.

2. Мясісты плод гэтай расліны сіняга або фіялетавага колеру.

БАКЛАЖАНАВЬІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да баклажана; прыгатаваны з баклажанаў. Баклажанавая ікра.

БАКЛАЖАННЫ, -ая, -ае. Тое, што і баклажанавы.

БАКЛАН, -а, м. Вялікая птушка сямейства вадаплаўных, якая водзіцца на марскіх узбярэжжах, вялікіх вадаёмах.

БАКÓВАЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да бакоўкі. ^ Ярашэвіч паволі ідзе да баковачных дзвярэй. Чорны.

БАКОЎКА, ті, ДМ óўцы; Р мн. -кóвак; ж. Разм. Бакавы пакойчык у хаце; бакавая прыбудова пры чым-н. [Дубравец] падаў госцю руку, затрымаў яго ў дзвярах, вярнуўся загасіць у сваім пакоі святло і тады ўжо запрасіў госця ва сабой у бакоўку. Галавач.

Баксёр329Балаваны



<< предыдущая страница   следующая страница >>