velikol.ru
1

Алена Аўраменка

Ранішнія цуды

Аднойчы летнім ранкам я прачнулася і вырашыла здзейсніць невялікае падарожжа па навакольных мясцінах. Колькі ж цудаў мяне чакала! Я ніколі не магла нават падумаць, што летняя раніца можа быць такой цудоўнай, незвычайнай.

Спачатку быў лес. Лес як лес, скажыце вы, мае чытачы. Так, але была там адна бярозка-прыгажуня. Сама белая, з чорнымі плямкамі, якія здалёк у промнях сонца здаваліся нейкімі жывымі істотамі і нібыта перамяшчаліся па бярозцы.

Затым пачула стук у лесе. Падняла галаву ўверх, а там дзяцел на галінцы сасны дзяўбе сабе па дрэве і ні на што не звяртае ўвагі. Сам чорна-белы, а грудка чырвоная, нос длінны-длінны. Памахала яму рукой, а ён ніякай увагі не праявіў, толькі стук-стук па сасне. Пад гэтую дзятлаву музыку я пайшла на рэчку.

Здалёк я не магла вызначыць адразу, дзе рэчка, а дзе неба, бо ўсё было блакітным і на фоне сонца злівалася. І толькі потым я адрозніла неба ад рэчкі. А дапамаглі мне гэта зрабіць баранчыкі. Так, баранчыкі. Менавіта баранчыкаў нагадалі мне воблакі, якія плылі па блакітным прасторы.

Каля рэчкі я прысела і ўбачыла яшчэ адзін цуд – ззянне расінкі на травінцы. Прамяні сонца высушылі амаль усю расу і толькі на адной травінцы ззяла апошняя расінка. Яна нібы прасіла мяне прадоўжыць ёй хоць на хвілінку жыццё. Я прыкрыла травінку рукамі і, можа, гэтым самым дала расінцы магчымасць яшчэ хоць хвілінку пажыць і парадавацца прыгажосці нашай зямлі.

Задаволеная, вясёлая і шчаслівая, я пайшла дадому. Можа, мяне і дома чакаюць якія-небудзь цуды?