velikol.ru
1

Алеся Красата

Летні дзень

Летні дзень!

Вялікі дзень!

Многа казак,

Многа згадак!

Лес, дуброва,

Пушча, схова…

Радасць, шчасце –

Прэч нянасце!

Сёння смех,

І плакаць – грэх!


Мая Беларусь

Мая Беларусь –

Гэта цудаў зямля.

Святая Радзіма мая.


Мая Беларусь –

Гэта шчасця прастор.

Краіна блакітных азёр.


Мая Беларусь –

Гэта ад маці цяпло

І ў хаце роднай святло.