velikol.ru
1

Крысціна Аўдзеева

Ціша і вожык


Вечарам, калі ўжо заходзіла сонца, я выйшла на двор і вынесла нашаму кату Цішу місачку цёплага малака. Ён з задавльненнем пачаў есці, ні на што не звяртаючы ўвагі. Аж раптам непадалёк у кусце нешта зашаргацела. Ціша так заняўся сваёй справай, што нічога не пачуў, а я паглядзела ў бок куста і заўважыла, што адтуль прама да нас паўзе маленькі клубок. “Гэта ж вожык!” – усклінула я. Кот толькі на імгненне адарваўся ад місачкі з малаком і зноў працягваў свой прыемны занятак. Вожык паціху падпоўз да нас і ўсунуў сваю мордачку ў місачку з малаком. Тут ужо Ціша зразумеў, што ў яго з’явіўся нечаканы “памочнік”, і драпануў вожыка сваімі кіпцюрамі. У той жа момант кот, укалоўшыся аб вострыя іголкі, адскочыў убок і пакрыўджана замяўкаў. Праз некалькі імгненняў Ціша паспрабаваў яшчэ раз адваяваць сваё малако, аднак вынік быў той жа самы. Прыйшлося кату змірыцца з нечаканым “памочнікам”. Ён стаў побач і працягваў сняданак ужо разам з вожыкам. Малако закончылася, місачка была пустая, Ціша і вожык паглядзелі адзін на аднаго і пайшлі ў розныя бакі…

Некалькі дзён Ціша і вожык разам пілі малако. А праз некаторы час вожык перастаў прыпаўзаць на наш двор, Напэўна, знайшоў сабе іншых сяброў. Ціша ж цяпер адразу не кідаецца да міскі з малаком, а глядзіць у бок куста, чакаючы свайго “памочніка”.