velikol.ru
  1 ... 2 3 4

ЗАКЛЮЧЭННЕ


На сярэдзіну ХV ст. украінскія землі па-ранейшаму былі падзеленыя між шэрагам дзяржаў, галоўнымі ж “цэнтрамі прыцягнення” гэтых земляў былі Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоўскае. У выніку доўгіх намаганняў Польская Карона здолела да гэтага часу ўключыць у свой склад амаль увесь захад Украіны: Галічыну, Заходняе Падолле, а з цягам часу – і Бэлскую зямлю. Вялікае княства Літоўскае ж па меры адыходу ад палітычных крызісаў і феадальных войн 30-х гг. ХV ст. і выбрання на трон Казіміра Ягелончыка пачало ўзмацняць цэнтралізатарскую палітыку ў адносінах да той часткі украінскіх земляў, якая належала яму. Пры гэтым адмецім, што па тэрыторыі, у параўнанні з іншымі краінамі, украінскія валоданні ВКЛ былі найбольш вялікімі – Валынь, Кіеўшчына, Усходняе Падолле. Асобныя часткі украінскіх тэрыторый (Пакуцце, Букавіна і інш.) уваходзілі ў склад Венгрыі, Трансільваніі і Малдовы, але гэтыя краіны ў азначаны намі перыяд не выступалі ў якасці значных цэнтраў палітычнага ці эканамічнага ўплыву на украінскія землі.

Складаючы зараз адну цэлую дзяржаву і народ, часткі Украіны, што належалі Польшчы і ВКЛ, мелі шэраг адметных рысаў у сваім палітычным, эканамічным і сацыяльна-культурным жыцці. Землі Паўднёвай Русі мелі агульныя гістарычныя вытокі – рэлігію, культуру, грамадскі лад, але, будучы ўключанымі ў склад розных дзяржаў, на іх не маглі не пакласці свой адбітак панаваўшыя там парадкі і традыцыі палітычнага і эканамічнага характару. Для Польшчы экспансія на ўсходнія землі з іх багатымі матэрыяльнымі і чалавечымі рэсурсамі з’яўлялася адной з прыярытэтных знешнепалітычных задач. Экспансія гэтая пачалася яшчэ ў канцы Х ст., і на працягу наступнай паловы тысячагоддзя не толькі не страціла сваёй актуальнасці, але і ўзмацнялася з сапраўднай палітычнай упартасцю. На другую палову ХV ст. плён гэтых захадаў Кароны добра бачны: украінскія землі складалі значную частку валоданняў Польшчы, фактычна ўвесь яе паўднёвы захад. Землі, далучаныя да Польшчы, адчувалі ўсё больш уплывы з боку Захаду. Тут распаўсюджваліся заходнія культура і мастацтва, элементы грамадскага ладу, адбывалася урбанізацыя – Магдэбургскае права, цэхі і гільдыі сталі сімваламі зменаў ў абліччы гарадоў. Усё гэта немагчама ўявіць без працэсаў паланізацыі і акаталічвання, тым больш, што украінскія землі ў складзе Польшчы на той час ужо былі залішаны ўсялякай аўтаноміі. Тым не менш, пры ўсёй значнасці, іх нельга лічыць выключнымі, большая частка насельніцтва заставалася тут праваслаўнай, даволі лаяльнымі былі адносіны да праваслаўнай царквы і польскіх улад.

Украінскія землі ў складзе ВКЛ уяўлялі сабой карціну большай архаічнасці ў сваім грамадска-палітычным ладзе. Тут яшчэ да другой паловы ХV ст. існавалі аўтаномныя Валынскае і Кіеўскае княствы, што карысталіся ў асноўным яшчэ старажытным звычаёвым правам. Пасля іх ліквідацыі, што адбывалася ў рэчышчы цэнтралізатарскай палітыкі ВКЛ, на гэтыя тэрыторыі ўсё больш пранікаюць нормы літоўскага права і звычаі грамадска-палітычнага ладу ВКЛ. Вялікія тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Украіны, з адноснай малалікасцю насельніцтва і вялізнымі пусткамі, уяўлялі кантраст з дастаткова кампактнымі, шчыльна заселенымі і эканамічна развітымі украінскімі тэрыторыямі ў складзе Польшчы.

Адным з ключавых сюжэтаў украінскай гісторыі азначанага перыяду з’яўляюцца тыя рухі і змены, што адбываліся ў шляхецкім асяроддзі. Рух за экзекуцыю правоў, што ўзнік у Польшчы па меры яе шляха да парламенцкай дзяржавы і “шляхецкай дэмакратыі”, набыў вялізную колькасць прыхільнікаў і ва украінскіх валоданнях Кароны. Для гэтага не існавала перашкодаў, бо мясцовая шляхта была поўнасцю ўраўнавана ў правах з польскай. Усведамленне сваёй мясцовай ідэнтычнасці і адначасова прыналежнасці да польскага высокароднага стану перапляліся ў разуменні украінскай шляхты, якая вызначала сябе як прадстаўнікоў “рускага племені польскага народу”. На ўсім шляху польскай шляхты да экзекцыі правоў украінская шляхта ішла побач з ёю.

У ВКЛ экзекуцыйны рух, які таксама хутка набыў папулярнасць у шляхты, прыняў некалькі іншыя формы. Галоўным для мясцовай шляхты было ўраўнаванне ў правах з магнатамі і набыццё польскіх “залатых шляхецкіх вольнасцяў”. І так не малая хуткасць, з якой ВКЛ рухалася да шляхецкай дэмакратыі, развіваючы парламенцкую сістэму і надаючы ўсё большыя правы і вольнасці шляхце, тым не менш не магла ўжо задаволіць яе. Польшча ў гэтых умовах станавілася адмысловым узорам для шляхецкага руху ў ВКЛ, што было не ў меншай, а, напэўна, нават у большай ступені, у параўнанні з іншымі землямі Вялікага княства, уласціва і для украінскай шляхты. Супраціўленне гаспадара і магнатаў, якія доўгі чам спадзяваліся захаваць ВКЛ у якасці дзяржавы з моцнай манархічнай уладай, у рэшце рэшт было зломлена, экзекуцыйны рух перамог і ў Вялікім княстве Літоўскім.

Самым дзейсным сродкам далучэння да польскіх вольнасцяў для шляхты ВКЛ бачылася унія з Каронай, што поўнасцю супадала з даўнімі памкненнямі Польшчы. На Люблінскім сейме 1569 г. “экзекутары” рашуча паставілі кропку ў барацьбе з магнатамі: украінскія валоданні ВКЛ – Кіеўшчына, Брацлаўшчына і Валынь са згоды мясцовай шляхты былі адарваныя ад Вялікага княства і далучаны да складу Польшчы. Украінская шляхта ў рэшце рэшт атрымала ўсе тыя правы і вольнасці, да якіх так даўно імкнулася. Аб’яднанне абодвух частак Украіны дабрадзейна сказалася на яе тэрытарыяльнай і этнічнай кансалідацыі. Актывізаваліся міграцыйныя працэсы, больш шчыльнымі сталі эканамічныя і культурныя стасункі. Нягледзячы на тое, што украінскія землі наўрад ці можна лічыць метраполіяй новаўтворанай дзяржавы – Рэчы Паспалітай, Украіна стала ва ўсіх сэнсах значнай часткай гэтай дзяржавы, адыграўшы вялікую ролю ў яе гістарычным лёсе.

Пасля Люблінскай уніі Польшча, як здавалася, магла святкаваць трыумф, яна ў рэшце здолела з’яднаць пад сваёй уладай амаль усе украінскія землі, а яе агульныя валоданні цягнуліся фактычна “ад мора да мора”. Але трыумф гэты не быў доўгім. З ХV ст. на палітычную арэну Усходняй Еўропы выходзіць новы моцны ігрок – Маскоўская дзяржава. Моцна цэгтралізаваная, з абсалютнай уладай манарха, распрацаваўшы ідэалагічную канцэпцыю збірання земляў Русі пад эгідай праваслаўя, Масква пачала планамерную і рашучую экспансію на усход. Пытанне пра тое, хто – Вільня ці Масква – больш здольны збіраць землі Русі, вырашалася ў серыі войн і памежных канфліктаў. Інфлянцкая вайна стала адной з прычын заключэння Люблінскай уніі, а значыць, яна паскорыла перамогу “экзекутараў” і далучэнне украінскай часткі ВКЛ да Польшчы. Яшчэ да гэтага, на працягу канца ХV ст. – першай паловы ХVІ ст., Маскоўская дзяржава здолела далучыць частку Усходняй Украіны – Чарнігаўшчыну і Севершчыну. Шэрагам параз Масквы ў войнах яе экспансія на усход у ХVІ ст. была часова спынена. Аднак надалей, па меры ператварэння “шляхецкай дэмакратыі” ў Рэчы Паспалітай у шляхецкую анархію, маскоўскі фактор у гісторыі Украіны працягне толькі ўзрастаць: першыя тэрытарыяльныя страты усходнеукраінскіх земляў сімвалізуюць сабой трывожнае прадчуванне цяжкіх і крывавых падзей ХVІІ ст.

Украіна між Польшчай, ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай – так можна тэзісна ахарактарызаваць тое суквецце знешне- і ўнутрыпалітычных, сацыяльна-эканамічных фактараў, што вызначалі гістарычны лёс украінскіх земляў у другой палове ХV - ХVІ стст. Да таго часу, калі Украіна і украінцы стануць з’яднаным народам і адзінай дзяржавай, заставаўся яшчэ доўгі шлях.


КРЫНІЦЫ


  1. Волинський короткий літопис // ІЗБОРНИК. Історія України IX-XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. – 2002. – Рэжым доступа: http://izbornyk.org.ua/psrl3235/lytov22.htm. – Дата доступа : 01.02.2011.

  2. Дневник Люблинского сейма 1569 года. – СПб., 1869.

  3. Жалованная грамота короля Сигизмунда Августа феодалам православной веры 1563 г. // Белоруссия в эпоху феодализма: сборник документов и материалов. – Мінск, 1959. – Т. 1.

  4. Краткое описание Малороссии // Летопись Самовидца по новооткрытым спискам / Под ред. О. И. Левицкого. — Киев, 1878. — с. 211-319

  5. Літопис Рачинського // ІЗБОРНИК. Історія України IX-XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. – 2003. – Рэжым доступа: http://litopys.org.ua/ – Дата доступа : 12.03.2011.

  6. Львівский літопис // ІЗБОРНИК. Історія України IX-XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. – 2002. – Рэжым доступа: http://izbornyk.org.ua/psrl3235/lytov22.htm. – Дата доступа : 01.02.2011.

  7. Оріховський-Роксолан С. Листи // ІЗБОРНИК. Історія України IX-XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. – 2002. – Рэжым доступа: http://izbornyk.org.ua/old14_16/old14_08.htm – Дата доступа : 03.12.2010.

  8. Оріховський-Роксолан С. Напучення королеві польському Сигізмунду-Августу // ІЗБОРНИК. Історія України IX-XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. – 2002. – Рэжым доступа: http://izbornyk.org.ua/old14_16/old14_08.htm – Дата доступа : 03.12.2010.

  9. Оріховський-Роксолан С. Про турецьку загрозу слово друге (До польського короля Сигізмунда) // ІЗБОРНИК. Історія України IX-XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. – 2002. – Рэжым доступа: http://izbornyk.org.ua/old14_16/old14_08.htm – Дата доступа : 03.12.2010.

  10. Острозький літописець // ІЗБОРНИК. Історія України IX-XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. – 2002. – Рэжым доступа: http://litopys.org.ua/ – Дата доступа : 01.11.2010.

  11. ПовЂсть о томъ, что случилось на УкраинЂ съ тоя поры, какъ она Литвою завладЂна, ажъ до смерти Гетмана войска Запорожскаго. – Москва, 1848.

  12. Постановление Люблинского Сейма об унии ВКЛ с Короной Польской // Белоруссия в эпоху феодализма: сборник документов и материалов. – Мінск, 1959. – Т. 1.

  13. Прывілей 1447 г. // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2010. – Т. 3.

  14. Прывілей 1492 г. // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2010. – Т. 3.

  15. Сказание о князьях Владимирских // Слово. Православный образовательный портал [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: http://www.portal-slovo.ru/history/39078.php – Дата доступа : 04.03.2011.

  16. Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г. // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2010. – Т. 3.

  17. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г. // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2010. – Т. 3.

  18. Судзебнік 1468 г. // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2010. – Т. 3.

  19. Хроника Быховца. - Москва, 1966.

  20. B. Wapowski. Dzieje Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskigo. T. I. – III. Wilno, 1847–1848.

  21. Bielski M. Kronika wszystkiego świata // Polska Biblioteka Internetowa [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: http://www.pbi.edu.pl/book_reader.php?p=33262&s=1 – Дата доступа : 14.12.2010.

  22. Konstytucja Nihil Novi nisi commune consensus. // Historia państwa i prawa Polski. - Warszawa, 1965. - Т. 1.

  23. Kromer M. Polska czyli o położeniu, ludności, obyczajach, urzendach i sprawach publicznych… — Olsztyn, 1977. — Kn. 1. — S. 15-25.

  24. Przywilej mielnicki. // Historia państwa i prawa Polski. - Warszawa, 1965. - Т. 1.

  25. Roczniki, czyli Kroniki sławnego Królestwa Polskiego. Dzeło czcigodnego Jana Długosza. Księgi 1 – 12 (tom 1 – 11), przewodniczący Komitetu Redakcyjnego J. Wyrozumski. Warszawa 1962 – 2004.

  26. Statuty nieszawskie 1454. // Historia państwa i prawa Polski. - Warszawa, 1965. - Т. 1.

  27. Statuty piotrkowskie. // Historia państwa i prawa Polski. - Warszawa, 1965. - Т. 1.



ДАСЛЕДАВАННІ


  1. Бойко О.Д. Історія України. - Київ, 2002.

  2. Беднов В.А. Православная Церковь в Польше и Литве. - Минск, 2003.

  3. Блок М. Феодальне суспільство. - Київ, 2001.

  4. Булатецкий О.Ю. Правовое положение православного населения Великого княжества Литовского и Речи Посполитой до и после Люблинской унии 1569 г. (к 440-летию Люблинской унии) // Знание. Понимание. Умение [Электронны рэсурс]. – 2008. – Рэжым доступа: http://www.zpu-journal.ru/e-zpu/2008/6/Bulatetskiy_Union/– Дата доступа : 04.10.2010.

  5. Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX - початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. - Львів, 2000.

  6. Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя: у 6 т. / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2005 - 2010. – 3 т.

  7. Грабеньский В. История польского народа. - Минск, 2006.

  8. Грушевський М. С. Історія України-Руси. — Київ, 1936

  9. Гумилёв Л.Н. От Руси к России. - Москва, 1992.

  10. Дворник Ф. Славяне в европейской истории и цивилизации. - Москва, 2001.

  11. Дыбковская А., Жарын М., Жарын Я. История Польши с древнейших времён до наших дней. - Варшава, 1995.

  12. Івакін Г. Історичний розвиток Києва XIII — середини XVI ст. - Київ, 1996.

  13. История южных и западных славян. Под ред. Г. Ф. Матвеева и З. С. Ненашевой. - Москва, 2001. - Т. 1. Средние века и Новое время.

  14. Карташёв А. В. Очерки по истории русской церкви. – Москва, 1991. – Т. 1.

  15. Любавский М.К. История западных славян (прибалтийских, чехов и поляков). - Москва, 1918.

  16. Любавский М.К. К вопросу об ограничении политических прав православных князей, панов и шляхты в Великом княжестве Литовском до Люблинской унии. // Сборник статей, прсвящённых В.О.Ключевскому. - Москва, 1909.

  17. Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии влючительно. - Москва, 1915.

  18. Наливайко Д. Очима Заходу: Рецепція України в Західній Європі XI-XVIII ст. - Київ, 1998

  19. Позняк С.В. Курс лекций по истории Украины (ІХ – первая половина XVІІ в.). - Минск, 2000.

  20. Похлёбкин В.В. Внешняя политика Руси, России и СССР за 1000 лет в именах, датах, фактах. - Москва, 1995.

  21. Соловьёв С.М. История России с древнейших времён. - М., 1990.

  22. Субтельний О. Історія Україні. - Київ, 1991.

  23. Тымовский Михал, Кеневич Ян, Хольцер Ежи. История Польши. - Москва, 2004.

  24. Щербак В. Українське козацтво: формування соціального стану. Друга половина XV — середина XVII ст. - Київ, 2000.

  25. Яковенко Н. Нарис історії Україні з найдавніших часів до кінця ХVIII cт. - Київ, 1997.

  26. Яковенко Н. Паралельний світ: Дослідження з історії уявлень та ідей в Україні XVI—XVII ст. - Київ, 2002.

  27. Błaszczyk G. Litwa na przełomie średniowiecza i nowożytności 1492-1569. – Poznań, 2002.

  28. Halecki О. Dzieje Unji Jagiellońskiej. – Kraków, 1919 – 1920. – 2 t.

  29. Kolankowski L. Dzieje Wielkiego Księstwa Litewskiego za Jagiellonów. Warszawa, 1930. - T. 1: 1377–1499.

  30. Seheda S. Rzeczpospolita – państwo jakich narodów? // INTERREG IIIA/TACIS CBC [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: http://www.wyklady.ekpu.lublin.pl/u/seheda.html – Дата доступа: 11.10.2010.

  31. Serczyk W. A. Historia Ukrainy. - Wrocław, 1990.




<< предыдущая страница