velikol.ru
1 2 ... 4 5

















Я ', нескл., н. Трыццаць другая, апошняя літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а) пасля зычных — галосны гук «а» і мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад: «нясу ньасу», «вязу вьазу»; б) пасля галосных, «ў», раздзяляльнага мяккага знака, апострафа і ў пачатку слова два гукі: «й» і «а», напрыклад, «лінія — лінійа», «здароўя — здароўйа», «кальян — калйан», «сям'я — сямйа», «ягада — йагада».

О Ад а да я гл. а '.

Я2, мяне, мне, мяне, мной (-óю), аба мне; мн. мы; займ. асаб. 1 ас. адз. 1. Ужываецца для абазначэння асобы, якая гаворыць. Я слаўлю свету аднаўленне І змены новыя ў жыцці. Хведаровіч. Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Колас.

2. у знач. наз., нескл., н. Ужываецца для абазначэння усведамлення чалавекам уласнай сутнасці, самога сябе ў акаляючым свеце, а таксама для абазначэння суб'екта (у філасофіі). Яўген чалавек мяккай натуры. Вельмі ж спакойны. Па ім 1417-0 хочаш, абы не зайшло за жывое. Абы не зачапілі яго чалавечага «я». Баранавых.

О Вось гэта я разумею! — вокліч адабрэння, падтрымкі ў значэнні: вельмі добра, так і трэба, іменна тое, што т р эб а. Вось я цябе (яго, яе, вас, іх)! — ужываецца як пагроза. Каго я бачу! — ужываецца пры выказванні здзіўлення, радасці ад сустрэчы з кім-н. Не я буду, калі не...— выражэнне рагдучага намеру зрабіць што-н. або цвёрдай упэўненасці ў чым-н. Паказаць сваё я гл. паказаць. Па мне — а) на маю думку, на мой погляд; б) мне ўсё роўна. У мяне — ужываецца як папярэджанне, пагроза і пад. Нейкі атупелы і змардаваны голас гукаў: Ты ў мяне зараз усё скажаш. Чорны. Што я (ты, ён) там (тут) забыў? — няма чаго мне (табе, яму) там (тут) рабіцк Я думаю! — канешне! дзіва што! Я табе дам пагражальны вокрык ці заўвага.

ЯБЛЫК, -а; Р мн. -аў; м. Сакавіты плод яблыні, звычайна акруглай формы. ^ Летні сорт яблыкаў. Кісла-салодкі яблык. Абіраць яблыкі. У кош паклалі яшчэ і яблыкаў, наогул рознай садавіны. І ў выніку атрымаўся вялізны, прыгожы тэатральны нацюрморт. Сабалеўскі. [Сусед] узяў антонаўку, зноў пакруціў яе ў руках, удыхнуў пяшчотны пах і зноў паклаў яблык на столік. Васілевіч. Па кветках яблыкаў не лічаць. Прыказка. Яблык ад яблыні далёка не падае. Прыказка.

О Адамаў яблык — цвёрды выступ на горле мужчыны; кадык. Вочны яблык — шарападобнае цела вока.

^ О Збіць (зрэзаць) на горкі яблык гл. збіць. У яблыкі — з цёмнымі круглымі плямамі на поўсці (пра коней). Пярэдні ехаў Іван Боган-

чык на сівым у яблыкі жарабку. Пташнікаў. Яблык разладу (кніжн.) — прычына, прадмет спрэчкі, сваркі, разладу (паводле старажытнага грэчаскага міфа аб спрэчцы багінь Геры, Афіны і Афрадзіты з-за таго, каму з іх павінен належаць яблык з надпісам «найпрыгажэйшай»). Яблыку няма дзе ўпасці гл. упасці.

ЯБЛЫНАВЫ, -ая, -ае. Разм. Тое, што і яблыневы. [Дзяўчаты] сядзелі, дыхалі яблынавым моцным пахам, сузіралі вясёлыя фарбы абуджанага вясною жыцця. Мурашка.

ЯБЛЫНЕВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да яблыні, уласцівы ёй. ^ Яблыневы ліст. Ноч была цёплая, з яблыневым пахам. Ермаловіч. // Які складаецца з яблынь. Яблыневы сад. /І Зроблены з драўніны яблыні. Яблыневыя лыжкі.

у знач. наз. яблыневыя, -ых. Падсямейства дрэў і кустоў сямейства ружакветных, да якога належаць яблыня, ігруша, айва і інш.

Як састаўная частка некаторых назваў шкоднікаў яблынь. ^ Яблыневы кветкаед. Яблыневая пладажэрка.

ЯБЛЫНЬКА, -і, ДМ -ньцы; Р мн. -нек; ж. Памянш.-ласк. да яблыня; невялікая яблыня. Маладыя яблынькі.. самымі вяршкамі выглядалі паверх жыта. Чорны. Гэтак хораша распускаюцца яблынькі над вільготнымі шэрымі градамі, зубкаватыя лісточкі бярозы і лапкі памазаных мёдам кляновых лістоў. Брыль.

ЯБЛЫНЯ, -і, ж. Пладовае дрэва сямейства ружакветных з ядомымі сакавітымі акруглымі пладамі (яблыкамі). ^ Садовая яблыня. Дзікая яблыня. Галлё панадна разлапушыў За хатай прадзедавай сад; Чарэшні, яблыні і грушы Сышліся згодліва у рад. Купала. На яблыні ружовы цветГаліна пры галіне. Лужанін. Наліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні. Панчанка.

ЯБЛЫЧАК, -чка, м. 1. Памянш.-ласк. да яблык; невялікі яблык.

2. Цэнтральная частка мішэні ў выглядзе чорнага круга. ^ Папасці куляй у яблычак.

ЯБЛЫЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да яблыка, уласцівы яму. Яблычнае семя. Яблычны пах. [Анісім Маркавіч:] А то зайшоў я ў адну хату... Печанымі яблыкамі пахне.. Я паздароўкаўся, пасядзеў крыху, нанюхаўся гэтага яблычнага духу. Кулакоўскі. // Прыгатаваны з яблыкаў, з яблыкамі. Яблычны сок. Яблычная начынка. Яблычны пірог.

О Яблычная кіслата гл. кіслата.

ЯВА, -ы, ж. Тое, што сапраўды існуе або існавала: рэальнасць, рэчаіснасць, а не сон ці мара. Што снілася некалі ў снах Праўдзіваю сталася явай. Глебка. Мы зрабілі явай казку, Зарунелі скрозь палі. Прыходзька. Блізкае Таніна дыханне напамінала Міколу:

Яванец

489

Ягненне


усё, што ён бачыць і чуе,не сон, не фантазія, а страшная ява, ява вайны. Новікаў.

ЯВÁНЕЦ гл. яванцы.

ЯВÁНКА гл. яванцы.

ЯВАНСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да Явы, яванцаў, які належыць, уласцівы ім. Яванскае пісьмо. Яванскае ўзбярэжжа.

ЯВАНЦЫ, -аў; адз. явáнец, -нца, м.; явáнка, -і, ДМ -нцы; мн. явáнкі, -нак; ж. Інданезійскі народ, які жыве на некаторых астравах Малайскага архіпелага (Яве, Суматры, Калімантане і інш.).

ЯВАР, -а і -у, м. 1. -а. Дрэва сямейства кляновых з вялікімі пяцілопасцевымі лістамі; белы клён (у Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва ў парках і садах). Каля сцежкі пахіліўся явар да каліны. Багдановіч. / -у, у знач. зб. Пасадка явару.

-у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Паркет з явару.

-у. Абл. Аер. [Рэчка] нешырокая, з нізкімі берагамі, якія густа зараслі яварам, сітнягом і чаротам. Якімовіч. Не шумі, човен, па явару, не пужай качак маладзенькіх. Бядуля.

ЯВАРАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да явара. ^ Яваравы ліст. // Зроблены з явару.

ЯВАЧНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да яўкі (у 1 знач.). Явачныя дні. Явачны час.

2. Які мае адносіны да яўкі (у 2 знач.), з'яўляецца яўкай. ^ Заданне было тэрміновае: вынесці з друкарні шрыфты і даставіць іх на явачную кватэру. «Звязда». Ты прыцемна будзеш у Шацку, Пранікнеш у змроку цішком... А знаеш Чурыліху? Швачку? У швачкі наш явачны дом. Бялевіч.

<> Явачным парадкам — без папярэдняй згоды, дазволу.

ЯВІЦЦА, яýлюся, явішся, явіцца; зак. Разм. Прыйсці куды-н., з'явіцца дзе-н. Пайшоў сам Ксавэр Блецька. Ён смела і нахабна явіўся да Гальваса і адразу прыступіў да справы. Чорны. Заўтра табе трэба явіцца ў райвыканком. Скрыган.

ЯГА, -і, ДМ язé, ж. Тое, што і баба-яга (гл. баба ').

ЯГАДА, -ы, ДМ -дзе, ж. і. Невялікі сакавіты плод некаторых кустовых і травянíстых раслін. На кустах ядлоўцу чарнеюць ягады. В. Вольскі. Паспелі ягады каліны, Ляцяць кляновыя лісты. Матэвушаў.

2. толькі мн. (ягады, ягад). Ядомыя плады гэтых раслін як прадукт харчавання, прадмет промыслу, гандлю і пад. ^ Па гэтых сцежках хіба выпадкова маглі прайсці людзі па грыбы ці па ягады. Шамякін. З вялікай ахвотай падмацаваліся хлопцы ягадамі ды назбіралі яшчэ ў шапку. Маўр.

О Вінная ягада — сушаны плод фігавага дрэва; інжыр. Воўчыя ягады чырвоныя або чорныя плады ядавітых лясных раслін.

О Аднаго поля ягады (ягадкі) (неадабр.) — пра людзей, падобных у якіх-н. адносінах адзін да аднаго.

ЯГАДЗІНА, -ы, ж. Разм. Адна ягада. Маці дастане з гары мерзлых журавін і пакладзе іх па ягадзіне ёй, Тані, у вушы. Пташнікаў. Шэмет палажыў ягадзіну назад у вазу, узяў у рукі другую, патрымаў і яе палажыў. Лобан.

ЯГАДЗІЦА , -ы, ж. 1. звычайна мн. (ягадзіцы, -дзіц). Задняя мясістая частка тулава чалавека, на якую садзяцца; сядалішча.

2. Палавіна гэтай часткі тулава ў форме паўшар'я.

ЯГАДЗІЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ягадзіцы. Ягадзічныя мышцы.

ЯГАДКА, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. 1. Ламянш.-ласк. да ягада. Гэта толькі кветачкі, а ягадкі яшчэ будуць. Прыказка.

2. (звычайна ў зваротку). Разм. Ласкавая назва каго-н. (часцей жанчыны).— Паплач, ягадка, і табе лягчэй стане... Сэрца адпусціцца. Бядуля.

О Аднаго поля ягадкі — тое, што і аднаго поля ягады (гл. ягада).

ЯГАДНІК, -а і -у, м. 1. -у. Месца, дзе растуць ягады, разводзяцца ягадныя расліны. ^ Абапал пацягнуліся сады, агароды, ягаднікі. Мележ.

-у, зб. Ягадныя кусты, ягадныя расліны. На ягадніку, які густа накрываў тут зямлю, дзе-нідзе чырванелі брусніцы. Сіняўскі. Падымаецца пад нагамі прытаптаны ягаднік. Пташнікаў.

-а. Разм. Той, хто збірае або любіць збіраць ягады. ^ Цэлымі днямі ўлетку або па9 восень у пералеску чуліся галасы ягаднікаў і грыбнікоў. Лупсякоў.

ЯГАДШКАВЫ, -ая, -ае. Які з'яўляецца ягаднікам (у 2 зпач.). Ягаднікавы куст. // Які складаецца з ягаднікаў.

ЯГАДНІЦА, -ы, ж. Разм. Жан. да ягаднік (у 3 знач.).

ЯГАДНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ягады, уласцівы ягадам. ^ Ягадная костачка. Ягадны пах. // Які дае, прыносіць ягады. Ягадныя расліны. // Багаты на ягады. Ягадны год. Ягаднае месца ў лесе. // Прыгатаваны з ягад, з ягадамі. Ягаднае варэнне. Ягадны кісель.

ЯГАМОСЦІ», -і, ж. і -я, м. Уст. 1. Форма звароту да каго-н.; пан, васпан.— Дарогу ж мы знаем Да вас, ягамосці, Да вас будзем ездзіць Мы часта у госці. Русак.

2. ^ Разм. Пра незнаёмага мужчыну. Неўзабаве Руневіч заўважыў у натоўпе белую варону дзіўнага ягамосця ў цывільнай нетутэйшай вопратцы. Брыль.

ЯГДТАШ, -а, м. Паляўнічая сумна для дзічыны. А ў апошні раз [Даніла Сямёнавіч\ ягдташ качак прынёс. Аношкін.

[Ням. Іа^áІазсЬе.]

ЯГЕЛЬ, -ю, м. Кусцісты шэры лішайнік, які служыць асноўным кормам для паўночных аленяў зімой; аленевы мох. Адкопваюць [алені] з-пад снегу капытамі мох-ягель і ядуць яго. Бяганская.

[Саамск. ]іе§е1.]

ЯГЕЛЫПК, -у, м. і. Ягельныя кусцікі, ягельныя расліны. Вытаптаная трава адрастае наступным летам, а высахлы ягельнік адродзіцца толькі праз дзесяць пятнаццаць гадоў. Гавеман.

2. Месца, парослае ягелем. Па ягельніку/ ходзяць алені.

ЯГЕЛЬНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ягелю, з'яўляецца ягелем. ^ Ягельныя кусцікі. Ягельныя расліны. // Пакрыты ягелем. Ягельная тундра.

ЯГНЕННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, ягніцца.

Ягнё 490 Ядзерны

ЯГНЁ гл. ягня.

ЯГНІЦЦА, -нíцца; незак. Нараджаць ягня; каціцца2.

ЯГНЯ і ЯГНЁ, -няці; мн. оты, -нат; к. Дзіцяня авечкі. // перан. Разм. Пра ціхага, пакорлівага, нясмелага чалавека. [Шэмет;] Але ў барацьбе з воўчай ідэалогіяй няможна быць ягнём. Лобан. Голад і яму, Отто, скаваў рукі і ногі. І ён, Отто, пакорлівае ягнё. Бядуля.

ЯГНЯТКА, -а, н. Памянш.-ласк. да ягня, ягнё.

ЯГНЯТНІК, -а, м. Буйная горная драпежная птушка сямейства ястрабаў, якая харчуецца пераважна падлай.

ЯГНЯЧЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ягняці. Ягнячае бляянне. // Зроблены з шкурак ягняці. ^ Ягнячы каўнер.

ЯГО. І. Р і В склон ад асабовых займеннікаў ён і яно. Вера разумела яго [Сымона] і спачува.га яму. Зарэцкі.

2. У значэнні прыналежнага займенніка: які належыць яму. ^ Яго сям'я. Яго кнігі. Яго [Навасада] мары ўвачавідкі ажыццяўляліся. Краўчанка.

ЯГОМАСЦЬ, -і, ок. і -я, м. Тое, што і я г амосць.— Ага!., чаму гэта, ягомасць, Вядзеш еялікую знаёмасць? Чужых цялят бярэш на пашу? Колас. [За Вольгай] ішоў таўстаеаты ягомасць у чорнай кепцы. Пестрак.

ЯГОНЫ, -ая, -ае; займ. прыналежны. Разм. Тое, што і яго (у 2 знач.). Зеленюка ўжо не было. У ягоным пакоі непрыкметна кінулася ў вочы халоднае бязладдзе. Зарэцкі. Хрыстафор Галубіцкі аж здзівіўся, што я столькі капаюся ў ягоных кнігах. Сабаленка.

ЯГУÁР, -а, м. Буйная драпежная жывёліна сямейства кашэчых з чырванавата-жоўтай поўсцю ў чорныя плямы, якая водзіццца ў Амерыцы.

[Ням. Іа^íаг ад бразільскага.]

ЯГУАРАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ягуара, належыць, уласцівы яму. ^ Ягуаравая шкура.

ЯД, -у, М ядзе, м. 1. Рэчыва, здольнае выклікаць атручэнне, смерць жывога арганізма. Пчаліны яд. Яд гадзюкі на барсука амаль не дзейнічае. «Беларусь». / Разм. Пра шкодныя для здароўя напіткі, ежу і пад. Гарэлка шкодзіць, гэта яд. // перан.; чаго. Пра ўсё тое, што шкодна дзейнічае на каго-, што-н. Атручваючы свядомасць працоўных ядам нацыяналізму, эксплуататарскія класы імкнуцца зрабіць іх няздольнымі да барацьбы за свае класавыя інтарэсы. «Весці».

2. перан. Злосць, з'едлівасць. Кожны гад мае свой яд. Прыказка.

ЯДА, -ы, ДМ ядзе, ж. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл, есці.

2. Тое, што ядуць і п'юць; ежа. Застаўляе [пан] стол дубовы Сытаю ядою, Мёд, віно ў жбанах б'е пенай, Як бы мора тое. Купала. Хлеб ды вада маладзецкая яда. Прыказка.

ЯДАВІТАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць і якасць ядавітага. Ядавітасць мухамора. Ядавітасць насмешкі.

ЯДАВ1ТЫ, -ая, -ае. 1. Які з'яўляецца ядам (у 1 знач.), здольны выклікаць атручэнне. Ядавітыя рэчывы. [Тварыцкага] на нямецкую вайну забралі былі. Там і атруцілі яму грудзі на век-вечны. Газ ядавіты пускалі. Чорны. // Які змяшчае ў сабе яд. Бледная

паганка ядавіты грыб. Лугі, пашы., часта бываюць засмечаны ядавітымі раслінамі. «Беларусь». // Які выдзяляе, выпускае яд, выпрацаваны спецыяльнымі органамі (пра жывёл). Ядавітыя змеі. Ядавіты павук каракурт.

Разм. Які непрыемна і раздражняльна ўздзейнічае на органы пачуццяў; едкі, пякучы. ^ Ядавіты пах лаку. Не то рэдкі туман, не то слязлівая пялёнка, не то ядавіты дым з папялішчаў закрываў Грыпіне вочы. Мыслівец. / Пра яркі, рэзкі колер. Зыркаю на ядавітага колеру вадкасць, якая б'ецца аб сценкі бутэлькі, і мяне разбірае страх. Карпюк. // перан. Які тоіць у сабе пагрозу; небяспечны. Мы ўжо бачылі, што гэтае пытанне з'яўляецца асабліва ядавітым для філасофіі Маха і Авенарыуса. Ленін.

перан. Зласлівы, з'едлівы. Койфер з ядавітай іроніяй сказаў: О, я цудоўна вас разумею, пан обер-лейтэнант. Вы ведалі ці здагадваліся аб гэтым палёце і, каб ратаваць сваё жыццё, ўцяклі з вёскі... Шамякін. / Пра зласлівага, з'едлівага чалавека.— Ну, ты і ядавіты стаў, чорт гэтакі,засмяяўся Сяргееў і ўзяў Валодзю за рукі. Федасеенка. // Які выражае зласлівасць, з'едлівасць. Немец за паліраваным сталом, здаецца, піў асалоду, гледзячы на Людмілу, на збітую Шуру. «Ну, што вы цяпер скажаце?» пытаўся яго ядавіты позірк. Арабей.

ЯДАЗУБ, -а, лí. Ядавітая яшчарка, што водзіцца ў стэпах і пустынях Паўночнай Амерыкі.

ЯДÁК, едакá, м. Тое, што і ядок.

ЯДАЛЬНЯ, -і, ж. Уст. Сталоўка, сталовая.— Я ж есці хачу, да ядальні іду... Гарэцкі.

ЯДАНОСНЫ, -ая, -ае. Які змяшчае ў сабе ядавітае рэчыва. Яданосныя расліны. Яданосны зуб змяі.

ЯДАХІМІКАТ, -у, М -кáце, м. Хімічны прэпарат, які прымяняецца для барацьбы са шкоднікамі сельскай гаспадаркі. Апрацоўка пасеваў ядахімікатамі.

ЯДВÁБ, -у, м. Уст. і паэт. Шоўк. / у перан, ужыв. За каляінкамі для калёс шырэйшыя стужачкі таго ж травянога ядвабу. Гартны.

[Польск. іеá^гаЬ з чэшск.]

ЯДВАБНЫ, -ая, -ае. Уст. і паэт. Шаўковы. Астаўся ў памяці трошкі прыспушчаны з галавы чорны, шырокі, здаецца, аксамітны, а можа ядвабны шалік. «Маладосць». Заграбае пракосы дзяўчына... Сонца кос яе пасмы залоціць, Яны ззяюць красою ядвабнай. Гурло. ЯДЗЁННЕ, -я, н. Разм. 1. Прыём ежы; яда (у 1 знач.). [Доктар] упэўніваў, што пры такім, людскім спосабе ядзення пайка нашага нам зусім досыць. Гарэцкі.

2. Тое, што ядуць і п'юць; ежа. Пасля сходу Супрон пазваў лепшых прамоўцаў і пачаставаў іх нарыхтаваным ядзеннем на вяселле. Чарот.

ЯДЗЕРКА, -а; Р мн. -рак; н. 1. Памянш, да ядро (У 1 знач.); невялікае ядро. Якая магутная сіла была схавана ў тым маленькім жаўтаватым масляністым ядзерку [кедра]!.. Савіцкі.

2. У біялогіі невялікае шарападобнае цельца, якое знаходзіцца ў ядры раслінных і жывёльных клетак.

ЯДЗЕРНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да ядра (у 1, 2, 5 і 6 знач.). ^ Ядзернае рэчыва. Ядзерная абалонка. Ядзерная частка клеткі.

Ядзерца

491

Ядрана


// Які змяшчае ў сабе ізатопы радыеактыўнага рэчыва. ^ Ядзернае паліва.

Які мае адносіны да працэсаў, што адбываюцца ў атамным ядры, звязаны з гэтымі працэсамі. Ядзерная рэакцыя. Ядзерны распад. Ядзернае выпрамяненне.

Заснаваны на выкарыстанні энергіі атамнага ядра. ^ Ядзерная зброя. Ядзерная электрастанцыя. І/ Звязаны з выкарыстаннем энергіі атамнага ядра, атамнай зброі. Ядзерныя выпрабаванні. Ядзерная палітыка.

Які валодае тэхналогіяй выпрацоўкі і выкарыстання энергіі атамнага ядра. [Дэлегат] прапанаваў: давайце запішам, што ядзерныя дзяржавы абавязваюцца не прымяняць ядзернай зброі супроць другіх дзяржаў. Кавалёў.

О Ядзерная тэхніка гл. тэхніка. Ядзерная фізіка гл. фізіка. Ядзерная хімія гл. хімія. Ядзерная электроніка гл. электроніка. Ядзерная энергетыка гл. энергетыка. Ядзерная энергія гл. энергія. Ядзерны рэактар гл. рэактар.

ЯДЗЕРЦА, -а, н. Разм. Тое, што і я д з е р к а.

ЯДЗЕРШЧЫК, -а, м. Разм. Спецыяліст па ядзернай фізіцы.— Цікавыя людзі атрымаліся з вашых аднагодкаў? Ёсць аграномы, урачы, лётчыкі, інжынеры, а адзін, Толік Сідуноў, кажуць, недзе там, што трымаецца пад вялікім сакрэтам. Ядзершчык ці нешта ў гэтым сэнсе. Радкевіч.

ЯДКІ, -áя3 -óе. Абл. Які са смакам есца, ахвотна з'ядаецца; смачны, пажыўны. Як верашчака ў дно спадала, То маці есці пакідала Ды йшла ў камору па другое, Яшчэ больш смачнае, ядкое, І тарабаніла сюды Для заканчэння ўжо яды Тварог, запраўлены смятанай. Колас.

ЯДЛАЎЦОВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ядлоўцу, уласцівы яму. ^ Ядлаўцовы куст. Сцелецца дым ядлаўцовы па ніве. Вялюгін. // Зроблены з драўніны ядлоўцу. Максім спыніўся і выставіў уперад ядлаўцовае пугаўё. Дайліда. // Прыгатаваны з пладоў ядлоўцу, з пладамі ядлоўцу. Ядлаўцовая настойка.

ЯДЛАУЦОУКА, -і, ДМ óўцы, ж. Гарэлка, настоеная на ягадах ядлоўцу.

ЯДЛОВЕЦ, -лóўцу, м. Вечназялёны куст, радзей дрэва, расліна сямейства кіпарысавых з ягадападобнымі чорна-сінімі пладамі. За дарогай адразу кусцікі, хвойкі, ядловец. Быкаў. Ядловец быў повен чорных ягад. Чорны.

ЯДЛОУЦАВЫ, -ая, -ае. ^ Разм. Тое, што і ядлаўцовы. Мільгалі ў вачах хвойкі, ядлоўцавыя кусты, чарнічнік. А бацька сцéбаў і сцёбаў каня лейцамі. Далідовіч.



следующая страница >>