velikol.ru
1

Беларуская мова

8 клас па праграме дапаможнай школы

Урок развіцця пазнавальнай дзейнасці “Па краіне роднай мовы”

Тэма ўрока: Антонімы

Мэты:

1. Стварыць умовы для фарміравання ўмення адрозніваць і падбіраць антонімы.

2. Стварыць умовы для развіцця пазнавальнага інтарэсу, мыслення, памяці, увагі, маўлення, пашырэння слоўнікавага запасу.

3. Садзейнічаць выхаванню нацыянальнай годнасці, любві да роднай мовы і роднага краю.

Абсталяванне: падручнік, дыдактычны матэрыял, малюнкі,

медыя-праектар.

^ Ход урока.

  1. Арганізацыйна-матывіруючы этап.

Задача: псіхалагічная падрыхтоўка да ўрока, арганізацыя ўвагі.

Настаўнік: Добры дзень! Сёння ў нас незвычайны ўрок.

Сёння мы прадоўжым падарожжа па Краіне роднай мовы. Мы будзем стараннымі і цярплівымі.

Хто больш ці менш з цярплівасцю знаёмы, той ведае, што яна не дробязь. Яна па шчупаковаму жаданню не прыйдзе ў дом. Мы вучымся цярплівасці, і толькі пры такіх умовах вучымся старанна.

Дэвіз урока: Беларусам я радзіўся,

Беларусам буду жыць,

Беларускую зямельку

Буду шчыра я любіць,

Бо радзімая старонка

За ўсё мне прыгажэй

Беларуская гаворка

За ўсё мне даражэй.

А Мілюць

Настаўнік – Ці спадабаліся табе гэтыя радкі?

Чаму трэба любіць і шанаваць сваю мову?

У кожнага народа ёсць свае скарбы душы. Для нас адным з такіх скарбаў

з’яўляецца беларуская мова. Мова дапамагае людзям жыць, працаваць, разумець адзін аднаго. Яна ўзнікла даўно ў сумеснай дзейнасці людзей і служыць сродкам зносін. Пры дапамозе мовы людзі абменьваюцца думкамі, выказваюць пажаданні, перадаюць інфармацыю. Любоў да роднай мовы нараджаецца ў душы з маленства. Гэты скарб застаецца на ўсё жыццё.

^ 2.Актуалізацыя апорных ведаў.

Задача: паўтарэнне пройдзенага матэрыялу.

Творчая хвілінка.

Настаўнік - На экране знаходзіцца верш. Прачытай яго некалькі разоў і пастарайся запомніць. Затым замест слоў з’явяцца малюнкі. Пасля гэтага, ты па малюнках прачытаеш верш.

Ты мурашнік не тапчы,

Мурашам дапамажы.

Памажы зімой і птушкам

Пабудуй для іх кармушкі.

Будуць вельмі рады птушкі

Скажуць дзякуй за кармушкі.

А цяпер падбяром сінонімы да некаторых слоў з гэтага верша.

А якія словы называюцца сінонімамі?

( словы якія гучаць па рознаму і маюць блізкае значэнне).

Падбяры сінонімы да слоў дапамажы (падсабі), пабудуй (змайструй), рады (вясёлы), гаварыць (гаманіць).

^ 3.Уводзіны у новую тэму.Вывучэнне новага матэрыялу.

Задача: сфарміраваць пазнавальныя матывы для самавызначэння на дзейнасць і яе вынікі.

Гульня “Наадварот”

Настаўнік – Я прапаную пагуляць у гульню “Наадварот”(з мячом).

Трэба падабраць словы супрацьлеглыя па значэнню:

дзень (ноч), чорны (белы), высокі (нізкі), салодкі (горкі), светлы (цёмны), шырокі (вузкі), цвёрды (мяккі).

Дык вось, такія словы з процілеглым значэннем называюцца антонімы.

Сёння мы з табой і пазнаёмімся з антонімамі. Запішы тэму ўрока. Антонімы могуць быць адной і той жа часцінай мовы. Яны пішуцца і вымаўляюцца па рознаму. Яны ўжываюцца для супастаўлення, параўнання, надаюць мове выразнасць. На ўроку мы будзем вучыцца адрозніваць і падбіраць антонімы.

4.Замацаванне.

Практыкаванне1.

На дошцы запісаны выразы. Трэба дапоўніць іх словамі з супрацьлеглым значэннем:


Добра

Дрэнна

Сябраваць з аднакласнікамі.

… з аднакласнікамі.

… прыроду.

Знішчаць прыроду.

Прыбіраць у класе.

… у класе.

… старэйшых.

Зневажаць старэйшых.

Запішы ў сшытак словы антонімы праз злучок.

^ Гутарка пра адносіны да сяброў.

Настаўнік – Чалавек заўсёды павінен імкнуцца праяўляць свае самыя лепшыя якасці, асабліва ў адносінах да сваіх блізкіх і сяброў. Існуе залатое правіла паводзін: “Адносіцца да людзей трэба так, як хочаш каб адносіліся да цябе”. Калі будзеш паважаць людзей, то і яны будуць адносіцца да цябе з павагаю.

^ Слоўнікавая работа.

Настаўнік – Злучы словы супрацьлеглыя па значэнню.

заўжды адцвітаць

ціха ніколі

цвісці громка

радавацца ісці

стаяць плакаць

^ Гульня “Збяры прыказку”

На картках прыказкі.

Заданне: сабяры прыказкі з частак і знайдзі антонімы.

“Чаго не згубіў, таго не знойдзеш”.

“Па адзенні сустракаюць – па розуму выпраўляюць”.

“Лепш дзесяць прыяцелеў, чым адзін вораг”.

“Горкая часам праца, ды хлеб ад яе салодкі”.

Растлумач чаму нас вучаць гэтыя прыказкі. У кожнай з прыказак знайдзі і запішы антонімы.

Фізкультхвілінка.

Рукі ў стораны паставім,

Правай левую дастанем.

А потым наадварот,

Будзе ў права паварот.

Раз – хлапок, два – хлапок,

Павярнісь яшчэ разок.

Раз,два,тры,чатыры,

Плечы вышэй,рукі шырай,

Апускаем рукі ўніз,

І за парты зноў садзісь.


^ Творчая хвілінка.

На дошцы запісаны пары слоў.

Заданне: трэба падабраць да іх прыметы – антонімы і запісаць іх.

камень – пух папера – сажа

возера – ручай мядзведзь – заяц

кладка – мост дрэва – куст

^ Гульня: “Гэткі – іншы”.

Заданне: падбяры да прапанаваных слоў адзін сінонім і адзін антонім.

Сябар – (прыяцель, вораг)

Суседні – (блізкі, далёкі)

Узводзіць – (будаваць, разбураць)

Павольна – (пастуова, хутка)

Рухацца – (ісці, стаяць)

^ Вясёлая хвілінка: адгадай загадкі.

Белая птушка за чорнай ляціць

Чорная птушка за белай ляціць.(дзень і ноч)

Белае і круглае

Доўга ляжала,

Час прыйшоў

Жывым нежывое стала. (яйка)

Белы, ды не цукар,

Лёгкі, ды не пух

Нараджаецца лятучым

Памірае бягучым. (снег)

Я антонім слова “лета”

Футрам цёплым я адзета

Я люблю мароз сама

І завуць мяне – (зіма).

Я антонім шуму, стуку

Без мяне вам ноччу мука

І паную я да дня

А завуся … (цішыня).

Ён антонім слова “смех”

Ен бывае міма волі

І ад гора і ад болю

Ад бяды і ад няўдач

Што такое? Гэта …(плач)

^ 5.Фармуліроўка і каментарый дамашняга задання.


6.Кантрольна-рэфлексійны этап.

Задача: ацэнка вучнем сваёй дзейнасці ў працэсе вывучэння тэмы і яе вынікаў, падвядзенне вынікаў ўрока.

Пытанні вучню:

З чым пазнаёміліся сёння на ўроку?

Якія словы называюцца антонімамі?

Што табе больш спадабалася на ўроку?

Як ты ацэньваеш сваю работу?

Настаўнік – Падарожжа па Краіне Роднай Мовы я хачу закончыць цудоўнымі словамі з верша М.Пазнякова. “Беларусь”.

Дык дзякуй мой, любімы край,

Што ў мяне ёсць спадчына –

Зялёны шматгалосы гай

І гэта мова – матчына.

Дзякуй за ўрок!