velikol.ru
1 2 ... 38 39

















К', нескл., н. 1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ка».

2. Глухі, заднеязычны, выбухны зычны гук.

К2, прыназ, з Д. Спалучэнне з прыназоўнікам «к» выражае:

Прасторавыя адносіны

1. Ужываецца пры абазначэнні кірунку руху або дзеяння ў бок якога-н. прадмета або асобы, якія ўсведамляюцца як прасторавая мяжа ці мэта; тое, што і да (у 1 знач.). Ісці к сыну. Зваць к сабе. Хіліцца к захаду, а З ведама Букрэя ладзіцца дзед Талаш у свой паход к Доўгаму Броду. Колас. Сялом вясковы гарманіст Ідзе к дзяўчатам на вячоркі. Хадыка.

Часавыя адносіны

2. Ужываецца пры абазначэнні накіраванасці дзеяння да пэўнай часавай мяжы. ^ Зжаць жыта к нядзелі, а Схіляецца дзень к надвячорку. Колас. Збіралася к начы на дождж. Чорны.

Аб'ектныя адносіны

  1. Ужываецца пры абазначэнні яакіраванасці да таго, што з'яўляецца матывам, стымулам гэтага дзеяння; тое, што і да (у 9 знач.). Клікаў ён народ свой к волі. Колас.

  2. Ужываецца пры абазначэнні накіраванасці стану, уласцівасці або дзеяння да чаго-н., сувязі уласцівасці або прыметы з чым-н.; тое, што і да (у 11 знач.). Мы беларусы з братняю Руссю разам шукалі к шчасцю дарог. Клімковіч. Шырай жа к праўдзе дарогу! Крапіва. Ахвота бліжэй к дому быць. Грахоўскі. // Ужываецца ва ўстойлівых спадучэннях (зпяважлівых выразах, лаянкавых словах). Усё роўна пойдзеш к чортавай матары, басяк! Колас.

  3. Ужываецца пры абазначэнні далучэння да чаго-н.; тое, што і да (у 7 знач.). ^ Каласок к каласку у снапы Клапатліва збірае рука. Астрэйка.

Мэтавыя адносіны

6. Ужываецца пры абазначэнні мэты дзеяння або прызначэння прадмета. ^ Лячэнне к чаю. Як песня птушкі раніцою К жыццю ўздымае поле, гай,Вось так і ты, паэт, спявай, Каб вечна песня маладою Жыла ў народзе. А. Александровіч.

КА', нескл., н. Назва літары «к».

КА2, прыназ, з Д. Ужываецца замест «К2» у спалучэнні «ка мне». ^ Прытуліся ка мне, дзяўчына каханая! Бядуля. Ка мне йшлі дзяўчаты, Кветкі мае рвалі, Жніўныя, вясельныя Песні распявалі. Русак.

КААГУЛÍРАВАЦЦА, -руецца; незак. 1. Паддавацца каагуляцыі.

2. Зал. да каагуліраваць.

КААГУЛІРАВÁЦЬ, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Падвергнуць (падвяргаць) каагуляцыі.

КААГУЛЯНТ, -у, М -нце, м. Хімічны рэактыў, які выклікае каагуляцыю.

КААГУЛЯТ, -у, М -ляце, м. Асадак, які ўтвараецца ў калоідным растворы пры каагуляцыі.

КААГУЛЯТАР, -а, м. Апарат для прамысловаіí апрацоўкі калоідных сістэм (для вьíдзялення каагуляту).

КААГУЛЯЦЫЯ, -і, ж. Працэс згортвапня,, асядакня часцінак рэчыва ў калоідным растворы.

[Ад лац. соа^цíаíіо — згортванне, згушчэнне.]

КААЛІН, -у, м. Белая вогнетрывалая гліна* якая выкарыстоўваецца ў фарфора-фаянсавай, папяровай і інш. відах вытворчасці.

[Ад геагр. назвы.]

КААЛШАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да» кааліну, складаецца з кааліну. Каалінавыя пароды. Каалінавая гліна.

КААЛІНІТ, -у, М -нíце, м. Мінерал, састаўная частка большасці глін, асабліва каалінавых.

КААЛІЦЫЙНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да кааліцыі (у 1 знач.). Кааліцыйны дагавор. Кааліцыйныя дзяржавы.

2. Утвораны на прынцыпах кааліцыі (у 2 знач.). Кааліцыйны ўрад.

КААЛÍЦЫЯ, -і, ж. 1. Часовы палітычны або ваенны саюз дзяржаў для сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне. Антыгітлераўская кааліцыя.

2. Пагадненне некалькіх палітычных партый аб утварэнні змешанага (кааліцыйнага) урада.

[Лац. соаШпз — аб'яднаны.]

К4АПЕРАВÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, каапераваць, кааперавацца.

КААПЕРАВÁЦЦА, -рýюся, -рýешся, -руецца; зак. і незак. 1. Аб'яднацца (аб'ядноўвацца) на асновах кааперацыі (у 1, 2 знач.).

2. толькі незак. Зал. да каапераваць.

КААПЕРАВАЦЬ, -рýíо, -рýеш, -рýе; зак. і незак., каго-што. 1. Аб'яднаць (аб'ядноўваць) на прынцыпах кааперацыі (у 1, 2 знач.). Каапераваць сельскую гаспадарку. Каапераваць працу.

2. Прыцягнуць (прыцягваць) да ўдзелу ў кааперацыі (у 2 знач.). Каапераваць насельніцтва.

КААПЕРАТАР, -а, м. 1. Дзеяч у галіне кааперацыі (у 2 знач.); удзельнік, член кааперацыі.

2. Разм. Работнік кааператыве, кааперацыі (у 3 знач.). Ксавэр Блецька адышоў ад зямлі стаў тутэйшым кааператарам. Чорны.

КААПЕРАТЫУ, ыва, м. 1. Тое, што і к ааперацыя (у 2 знач.). Вытворчы кааператыў. Жыллёвы кааператыў. Гандлёвае таварыства, ці, як у статут было ўпісана, «кааператыў», шырылася вельмі удала. Чорны.

2. Кааператыўны магазін. [Пятрок] пачаў у кішэні сваёй зрэбнай сарочкі шукаць пачак учора купленай у кааператыве махоркі... Нікановіч.

КААПЕРАТЫУНА-КАЛГÁСНЫ, -ая, -ае. У выразе: кааператыўна-калгасная ўласнасць гл. ўласнасць.

КААПЕРАТЫЎНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да кааператыве, кааперацыі, належыць ім. ^ Кааператыўны план. Кааператыўная гаспадарка. ІІ Які ажыццяўляецца кааператывам. Кааператыўны гандаль. Кааператыўнае будаўніцтва.

КААПЕРАТЫЎШЧЫК, -а, м. Разм. Тое, што і кааператар (у 2 знач.).

Жааперапыя 567 Каб

КААПЕРÁЦЫЯ, -і, ж. 1. Форма арганізацыі працы, пры якой вялікая колькасць людзей удзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.

  1. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб'яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў-пайшчыкаў. ^ Прамысловая кааперацыя. Спажывецкая кааперацыя.

  2. Разм. Кааператыўны магазін. [Качагар] бегма ляціць у кааперацыю, бярэ напавер сала, хлеба, садзіцца насупраць топкі і есць. Барашка.

[Ад лац. соорегаíіо.]

КААПТАВÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, кааптаваць.

КААПТАВÁЦЦА, -тýецца; незак. Зал. да кааптаваць.

КААПТАВАЦЬ, -тую, -тýеш, -тýе; зак. і незак., каго. Правесці (праводзіць) кааптацыю.

КААПТÁЦЫЯ, -і, ж. Папаўненне саставу якога-н. выбарнага калегіяльнага органа новымі членамі па рашэнню гэтага органа без дадатковых выбараў.

[Ад лац. соорШіо — дадатковае выбранне.]

КААРДЫНАВÁНАСЦЬ, -і, ж. Узгодненасць, зладжанасць. Каардынаванасць рухаў.

КААРДЫНАВÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, каардынаваць, каардынавацца.

КААРДЫНАВÁЦЦА, -нýецца; зак. і незак. 1. Узгадніцца (узгадняцца), прыйсці (прыходзіць) у адпаведнасці

2. толькі незак. Зал. да каардынаваць.

КААРДЫНАВАЦЬ, -нýю, -нýеш, -нýе; зак. і незак., што. Узгадніць (узгадняць), прывесці (прыводзіць) у адпаведнасць чые-н. дзеянні, ўчынкі і пад. Каардынаваць работу навукова-даследчых інстытутаў. Партызаны прыслалі пасланца. Цяпер можна будзе каардынаваць дзеянні, узгадняць мерапрыемствы... Мікуліч.

КААРДЫНÁТНЫ, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да каардынаты, каардынат. Каардынатная сетка. Каардынатныя плоскасці. Каардынатны вугал.

КААРДЫНАТЫ, ат; адз. каардынáта, -ы, ДМ аце, ж.1. Спец. Велічыні, якія вызначаюць месцазнаходжанне пункта на плоскасці або ў прасторы. Сістэма каардынат. Геаграфічныя каардынаты. Паведамлялася, што эсмінец вядзе цяжкі бой з варожымі самалётамі.. ÍПыфрам вызначаліся каардынаты. Кулакоўскі.

2. перан. Разм. Адрас, месцапражыванне ці месцазнаходжанне каго-н. Засталося толькі выйсці на край лесу, вызначыць свае каардынаты ці можа нават так пазнаць мясцовасць і потым смела ісці ў родную вёску. Шамякін.

[Ад лац. со — разам і огáіпаíш — упарадкаваны.]

КААРДЫНАЦЫЙНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да каардынацыі. Каардынацыйная сувязь. Каардынацыйны цэнтр.

КААРДЫНАЦЫЯ, -і, ж. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл, каардынаваць. Савет па каардынацыі.

2. Мэтазгодпая адпаведнасць, узгодненасць (дзеянняў, учынкаў і пад.). Дасканалая каардынацыя рухаў.

[Лац. соогáіпаíіо.]

КАБ', злучн. 1. мэтавы. Падпарадкоўвае даданыя сказы, якія ўказваюць на мэту або прызначэнне таго, аб чым гаворыцца ў галоўным сказе. Машыны спусцілі з парома.., каб не былі на воку пры дарозе. Лынькоў. Клуб гэты таксама да часу ў нас. Новы пабудуем. З добрай сцэнай, каб і гарадскі тэатр мог да нас прыехаць. Крапіва. // Далучае інфінітыўныя звароты са значэннем мэты. Нарэшце лес кончыўся. Дзед выйшаў з лесу і запыніўся, каб разгледзецца. Колас. Пазяхае шафёр і моцна-моцна сціскае абаранак руля, каб не прыдрамаць, не прапусціць павароткі. Лынькоў. / У спалучэнні з узмацняльнай часціцай «хоць» («хаця»). А як пайшоў [Мікола]усё азіраўся, каб хаця ніхто яго тут не падгледзеў. Чорны. / Уваходзіць у склад састаўных злучнікаў мэты: «для (дзеля) таго каб», «з тым каб», «затым каб». Для таго каб праца давала плённыя вынікі, трэба прывучаць да сталых і сур'ёзных адносін да яе з маладых гадоў. Колас.

  1. умоўны. Падпарадкоўвае даданыя сказы, якія выражаюць умову, што не адпавядае рэчаіснасці (звычайна ў адпаведнасці з часціцай «бы» ў галоўным сказе). Не пісаў бы, не складаў бы Я вас, думы-песні, Каб не вецер не зялёны, Вецер на прадвесні; Каб не вербы над магілай І не шум бярозкі Над прасёлачнай дарогай. Танк. — Каб не голад, не гэты клунак за плячамі, узяў бы я гэтага Якава пад руку і пайшлі б недзе, вырашаючы і малыя і вялікія пытанні. Пестрак. / Можа ўжывацца ў адпаведнасці з суадноснымі словамі «то» і «дык» галоўнага сказа, калі даданы сказ займае прэпазіцыйнае становішча. — Выбіўся [стары] з сілы, вылазячы з багны, каб яшчэ трохі, то і капцы. Кулакоўскі. [Карнейчык:] Твой бацька маладзец. Каб не ён, дык бы мяне паны зусім забілі. Крапіва.

  2. тлумачальны. а) Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы.— ^ Матка мая, хоць і не гаворыць мне, хацела б, каб я вярнулася да Васіля. Колас. Гаварыла зямля, Што не хоча яна, Каб палі арашала Крывёю вайна. Танк. // Далучае інфінітыўныя выразы, якія паясняюць або ўдакладняюць галоўны сказ. Сутнасць сатыры ў тым, каб выстаўляць на паказ, на смех адмоўныя з'явы жыцця. Крапіва. / ён, стары чалавек, здатны яшчэ на тое, каб карысць людзям прыносіць. Лынькоў; б) Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы. Званне гвардзейца не толькі чэсць, але і абавязак. Трэба, каб абавязак гэты выконвалі па-гвардзейску. Мележ; в) Падпарадкоўвае даданыя выказнікавыя сказы.— Не той Жагула, каб ён абы-каму раскідаўся сваім дабром. Крапіва; г) Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы (звычайна пры наяўнасці ў галоўным сказе суадносных слоў «такі», «гэтакі» і інш.). Ішоў дзед Талаш з такім меркаваннем, каб на сядзібу папасці ў сутонне. Колас. Варатніцкі не узнімаў вачэй. І толькі адно было жаданне каб хутчэй скончыўся гэты страшны суд. Дадзіёмаў. Трэба, трэба, пясняр, Песню гэткую даць, Каб яна памагла Сілы нам гуртаваць, Шляхам міру і дружбы ісці! Танк; д) Падпарадкоўвае даданыя сказы характару і спосабу дзеяння (звычайна ў адпаведнасці з суадносным словам «так»). Памылкі .. [настаўнік] стараўся выправіць і адзначыць так, каб не пакрыў-

Каб 568 Кабелынчык

дзіць і не ўразіць чулае дзіцячае сэрца. Колас.— Дык ты як-небудзь скажы так, каб лішне доўгіх гаворак і разваг не было. Чорны. / У спалучэнні з узмацняльнай часціцай «аж».— Пойдзем цяпер прытупнем, каб аж падэшвам горача стала. Кулакоўскі. [Батура:] Чулі, дзяўчаты, як з вашага брата здзекуюцца? Заспявайце сватам так, каб аж ім моташна стала. Крапіва.

4. Уводзіць пабочныя і ўстаўныя словазлучэнні і сказы.— ^ Бацька абнямог, каб пры вас не сказаць, памёр. Чорны. [Грышка:] А я, каб ты ведаў, сала вельмі люблю, але бяда, што няма яго. Чарот.

КАБ 2, часціца. 1. Ужываецца пры выказванні скаргі, праклёну, пажадання (звычайна ў пачатку простых сказаў). Эх, Валодзя, цяжкавата мне, каб ты толькі знаў. Скрыган. Выглумілі паны лес ва ўсёй Случчыне, каб іх зямля не насіла. Чарнышэвіч. Каб пілося і елася і болей хацелася. З нар.

  1. Ужываецца пры выказванні сумнення ў магчымасці чаго-н. Назарык круціць галавой: э-хээ, каб на сям'ю ды адзін толькі падсвінак. Б. Стральцоў.

  2. Ужываецца пры выказванні загаду, неабходнасці чаго-н. Каб не смеў сюды хадзіць!

КАБАЛÁ, -ы, ж. 1. Даўгавое абавязацельства ў Старажытнай Русі, якое ставіла пазычальніка ў асабістую залежнасць ад крэдытора.

  1. Своеасаблівы від рабства на Русі ў 14— 16 стст. — пажыццёвая асабістая залежнасць за нявыплату пазыкі, нядоімкі і пад.

  2. Поўная залежнасць ад каго-н.; паднявольнае становішча; прыгнёт. Памешчыцкая кабала. Трымаць у кабале. а Гушка імкнуўся вызваліцца ад пана, а трапіў у кабалу да кулака. Пшыркоў.

[Араб.]

КАБАЛ1СТЫКА, -і, ДМ -тыцы, ж. 1. Сярэдневяковае містычна-рэлігійнае вучэнне яўрэяў, а таксама звязаныя з ім магічныя абрады.

2. перан. Пра што-н. незразумелае, заблытанае, загадкавае.

[Сгараж.-яўр. даЬЬаІаЬ — паданне, традыцыя.]

КАБАЛІСТКІЧНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да кабалістыкі (у 1 знач.).

2. перан. Які заключае ў сабе асаблівы, таямнічы сэнс; загадкавы.

КАБÁЛЬНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да кабалы (у 1, 2 знач.). Кабальная залежнасць. Кабальная павіннасць.

  1. Які знаходзіцца ў кабале (у 2, 3 знач.); заняволены. Кабальныя халопы.

  2. перан. Звязаны з цяжкімі ўмовамі, нявыгадны для аднаго з бакоў. Кабальны дагавор. Кабальныя ўмовы арэнды.

КАБАН, -á, лí. 1. Самец свінні; кныр. // Кастрыраваны самец свойскай свінні; парсюк. У Максімавых варотах, у ямцы, ляжаў і вяла павільваў хвосцікам кабан-кормнік. Капыловіч.

2. Дзікая свіння; дзік, вепр. Вялізны Эзіяі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе. Колас.

КАБАНІНА, -ы, ж. Мяса кабана. — Тут і ваўку да іх цяжка падступіцца, хоць ён да кабаніны і вельмі ласы. В. Вольскі.

КАБАНЧЫК, -а, м. Памянш.-ласк. да кабан; невялікі кабан. [Матруна] загадала ..

[сыну] выгнаць з хлява ды папасвіць кабанчыка. Марціновіч.

КАБАРГА, -í, ДМ -рзé; Р мн. ог; ж. Горная бязрогая жывёліна сямейства аленевых з мускуснай залозай на жываце (у самцоў).

[Алтайск.]

КАБАРГОВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да кабаргі, належыць ёй. Кабарговая шкура.

КАБАРДЗІНЕЦ гл. кабардзінцы.

КАБАРДЗІНКА' гл. кабардзінцы.

КАБАРДЗІНКА2, -і. Народны мужчынскі танец на Каўказе; род лезгінкі.

КАБАРДЗШСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да Кабарды, кабардзінцаў, належыць ім. ^ Кабардвінская парода коней. Кабардзінскі фальклор.

КАБАРДЗІНЦЫ, -аў; адз. кабардзíнец, -нца, м.; кабардзінка, -і, ДМ -нцы; мн. кабардзінка -нак; ж. Народ, які складае карэннае насельніцтва Кабардзіна-Балкарскай АССР.

КАБАРá, нескл., н. У буржуазных краінах — невялікі рэстаран з эстрадай.

[Фр. саЬагеІ.]

КАБАТ, -а, ^ М -бáце, м. Уст. Род жаночай цёплай камізэльку безрукаўка. З блакітнага, аксаміту кабаты былі зашнураваны ззаду. Белыя рукавы сподніх блузак мелі шмат еышыўкі. Чорны. [Бабка] носіць спадніцу і зверху сарочкі нейкую камізэльку, якую заве кабатам. Якімовіч.

[Укр. кабат з перс.]

КАБАТÁЖ, -у, м. Прыбярэжнае суднаходства паміж портамі аднаго мора або адной дзяржавы. ^ Кабатаж чарнаморскіх портаў. Перавозкі кабатажам.

[Фр. саЬоІа^е.]

КАБАТАЖНІК, -а, м. 1. Марак, які плавае на кабатажным судне.

2. Разм. Кабатажнае судна.

КАБАТАЖНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да кабатажу. Кабатажныя перавозкі. Кабатажны буксір.

КАБАЧКОВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да кабачка, кабачкоў. ^ Кабачковае поле. Кабачковае семя. Ц Прыгатаваны з кабачкоў. Кабачковая ікра.

КАБАЧОК, -чка, м. 1. Аднагадовая расліна сямейства гарбузовых з белымі пладамі пераважна прадаўгаватай формы.

2. Плод гэтай расліны.

КАБЕЛЕУКЛÁДЧЫК, -а, м. Агрэгат для механізаванай пракладкі падземнага і падводнага кабелю.

КАБЕЛЬ, -лю, м. Герметычна ізалявапы праваднік (або некалькі такіх праваднікоў у адной ахоўнай абалонцы), які служыць для падводнай і падземнай перадачы электрычнай энергіі, для сігналізацыі, сувязі і пад. Электрычны кабель. Тэлефонны кабель.

[Гал. каЬеІ.]



следующая страница >>