velikol.ru
1 2 ... 30 31










































Б ', нескл., н. 1. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «íэ». Малое 6. Хто сказаў е, той павінен, сказаць і б. Прыказка. 2. Выбухны, звонкі, губна-губны зычны

гук. Звонкае б.

Ь2 гл. бы.1.

БААБÁБ, -а í -у, м. 1. -а. Гіганцкае трапічнае лісцевае дрэва сямейстза бамбаксавых. / -у. у знач. зб. Пасадка баабабу.

2. -у. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

БАБА', -ы, ж. 1. Матчына або бацькава маці. Хто бабе не унук? Прыказка.

Старая жанчына наогул. Пачулі дзед з бабаю грукат, выбеглі ў сенцы. Якімовіч.

^ Разм. Замужняя жанчына. Шнуруюць бабы і дзяўчаты 1 кантралююць мох узняты. Колас. // Разм. Жанчына наогул. [Цёця Каця:] Пляцеш ты абы-што. Думаеш, калі я баба, дык ужо і паверу ўсякаму глупству. Крапіва. Тэкля любіла хадзіць па суседзях вельмі гутарлівая баба была. Бядуля. // Разм. Жонка. Мікітава баба, падсухая, белабрысал Стэпка я хітрымі, як у Сцяпана, вачыма сядзела ў перадку. Брыль.

Разм. уст. Тое, што і бабка' (у З знач.). За, бабу была Аўдоцця, а за ку му Настулька. Крапіва.

перан. Разм. іран. Пра цікаўнага, балбатлівага або з нерашучым характарам мужчыну. ^ Тут на платформу ўзляцела Дзяўчына: Бачылі? Баба ты, а не мужчына! Смагаровіч.

О Каменная' баба — старажытны статуй з каменю. Снегавая баба — злепленая з снегу чалавечая фігура.

С Агонь-баба — энергічная жанчына. Бабаяга — а) у казках славянскіх народаў — злая вядзьмарка; б) пра злую, старую жанчыну. Базарная баба — сварлівая, грубая жанчына. Бой-баба - лгажная, з ШУМЛЖМ Характарам жанчына. Хват-баба — увіпшая, заўзятая ў працы жанчына.БАБА К -ы. -гг. Ручаая або мехавічяшí прылада для забівання паляў і лля іншых мэт БАБА3, -ы, ж. Тое. што і бабкай

БАБА4, -ы, ж. Тое, што і бабка2 (у 4

БАБÁХ, выкл. 1, Ужываецца гукапераймальна для абазначэння моцнага грукату ад выбуху, стрэлу, падзення чаго-н. цяжкага. «Бах! Бабах!» Гэта ўжо стралялі з вінтовак. Хомчанка.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл, «бабахнуць», «бабахнуцца», «бабахаць». ^ Мядзведзь ілбом у борць Бабах. Барадулін.

БАБÁХАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. бабахаць бабахнуць (у 1, 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння.

БАБАХАЦЬ, -аю, -аеш, -ае. Незак, да бабахнуць (у 1 , 2 знач.).

БАБÁХКАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Тое, што ібабахаць.

БАБАХНУЦЦА, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. Зваліцца адкуль-н. з шумам; упасці. Бабахнуцца з страхі. Але Дзяніс, калі нахілілася дрэва, забыўся на бацькаву параду. Пабег якраз у той бок, куды мелася бабахнуцца дрэва. Чыгрынаў.

БАБАХНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. аднакр. Разм. 1. Ўчыніць выбух, выстраліць, загрымець. ^ Саханчук адбегся пад насып, залёг, і адразу ж гулка бабахнуў яго кавалерыйскі карабін. Асіпенка. У сто гармат бабахне гром. Лужанін. / у безас. ужыв. Разведчык дымам апісаў вялізную чорную дугу. Па ім зноў ўдарылі знішчальнікі, і ў паветры гулка бабахнула. Алёшка.

2. Утварыць моцны гук ударам, стукнуць. ^ Страшыдла знікла; а ПОТЫМ ХваСТОМ ЯК бабахне па вадзе. Юрэвіч. Недзе ў сенцах глуха бабахнулі дзверы, і ўсё сціхла. Асіпенка. Зрываючыся з прывязі галля, Бабахне бэра, як

Бабачка 319 Бабралавецкі

скарбонка лета. І сутыкнуцца груша і Зямля Малая і вялікая планеты. Макаль.

3. Рашуча, нечакана сказаць што-н. Алена., пералічыла, колькі вось такіх прапаноў марынуецца на заводзе, і нарэшце бабахнула: Я думаю, мы можам арганізаваць грамадскае канструктарскае бюро. Б. Стральцоў.

БАБАЧКА, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. 1. Памянш.-ласк. да бабка1.

2. Гальштук у выглядзе банта. Апрануты яны, як дыпламаты: у новых гарнітурах. Косця і Генрых нават у чорных, па апошняй модзе, у Генрыха і гальштук-бабачка. Шамякін.

БАБ'Ё, -я, н., зб. Разм. пагард. Бабы, жанчыны. [Сёмка:] Табе баб'ё столькі пагаварыць, што вушы загразнуць. Гартны.

БАБЁР, -бра, м. 1. Паўводны звер атрада грызувоў, які жыве ў лесе каля рэк і іншых вадаéмаў і мае каштоўнае футра. Рачны бабёр. Паселішча баброў.

2. Футра гэтага звера, а таксама адзенне з такога футра.

О Балотны бабё'р — тое, што і н у т р ы я.

О Плача як бабёр гл. плакаць.

БÁБІН, -а. Разм. Які мае адносіны да бабы, належыць бабе. [Бабуля:] Марылька дзедава дачка ад першай жонкі, бабіна падчарыца, дзяўчынка ціхая, слухмяная, працавітая. Брыль.

О ^ Бабіна лета гл. лета.

БАБІНА', -ы, ж. Адно бабовае зерне.

БАБІНА2, -ы, ж. 1. У тэкстыльнай прамысловасці — шпуля канічнай формы з намотанымі ніткамі.

У аўтамабільнай прамысловасці — прылада батарэйнага запальвання ў рухавіку.

У горнай справе — барабан для намотвання каната ў падымальных машынах.

[Фр. ЬоЬіпе.]

БАБШАЖНІЦА, -ы, ж. Работніца, якая наглядае за бабінамі2 (у 1 знач.).

БАБІНЕЦ, -нца, м. Разм. Пярэдняя частка царквы перад паперцю.

БАБІННЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да бабіны2 (у 1 знач.). ^ На бабінных прадзільных машынах ніткі атрымліваюцца някручанымі.

БАБІТ, -у, М -біце, м. Спецыяльны сплаў волава, свінцу, цынку і іншых элементаў, які ужываецца для заліўкі падшыпнікаў. Спінінгавыя грузы адліваюцца з свінцу, бабіту, волава і іншых цяжкіх металаў. Матрунёнак.

[Ад уласн, імя.]

БАБІТАВЫ, -ая, -ае. Зроблены з бабіту. Бабітавыя падшыпнікі.

БАБІТНЫ, -ая, -ае. Звязаны з вырабам ці апрацоўкай бабіту. Бабітны цэх.

ВАБІЦЬ, -блю, -біш, -біць; незак., каго і без дап. Разм. уст. Прымаць дзяцей у час родаў. Першая пазнала Ціхаміра баба Параска, якая некалі вабіла яго і да якой ён бегаў кожнае свята па яйкі. Чыгрынаў.

БАБКА1, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак; ж. і. Тое, што і баба1 (у 1 знач.). [Марыя Хведараўна:] Я ўжо хутка бабкай стану, вунь дачка піша унука мне скора пародзіць... Марціновіч.

2. Разм. Старая жанчына наогул. Старэнькія бабкі гаротна ківалі галовамі і цяжка ўздыхалі. Колас.

Уст. Жанчына, якая прымае дзяцей у час родаў. ^ Пачакай радзіць, дай па бабку схадзіць. Прыказка.

Памянш.-ласк. да баба1 (у 3 знач.). [Шарэйка:] Ці лёгка спалася, ці добра ўсталася, бабкі мае ненаглядныя! Брыль.

О Бабка надвае варажыла (гадала) — яшчэ невядома.

БАБКА2, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак; ж. 1. Надкапытны сустаў у жывёлы, а таксама косць гэтага сустава.

Сталёвае кавадлачка для кляпання касы. ^ На грудку, забіўшы ў пянёк бабку, Кузьма сеў кляпаць косы. Сачанка.

Страва, прыгатаваная з дранай бульбы. Пасярод стала, еывернутая з каструлі, яшчэ дымела бабка, якую любіў і Карніцкі. Паслядовіч.

Род здобнага печыва. А пірагі, як сонца, ззялі, І ў роце бабкі раставалі. Колас.

Грыб з цёмна-бурай шапкай на высокай ножцы; падбярозавік. Трапляюцца., руоковыя танканогія сыраежкі і распоўзлыя старыя бабкі і хоць бы адзін баравічок. Сачанка.

Дзесяць снапоў, састаўленых у кучку для прасушкі і накрытых распасцёртым снапом. ^ Ёсць асаблівая прыгажосць у полі, калі яно ўжо не шасціць калоссем, але яшчэ не зусім апусцела, бо бабкі стаяць у рады на кожнай палове, нібы вартавыя. Чарнышэвіч.

О ^ Падбіць бабкі гл. падбіць.

БАБКІ, -óў; адз. няма. Плады лаўровага дрэва, з якіх вырабляецца алей і іншыя рэчывы.

БАБКОВЫ, -ая, -ае. 1. Прыгатаваны, атрыманы з бабкоý. ^ Бабковы алей.

2. у знач. наз. бабкóвыя, -ых. Сямейства раслін, да якога адносіцца бабок і пад.

БАБНІК, -а, м. Разм. зневаж. Той, хто вельмі захапляецца жанчынамі. {Лена:] Твой Віктар проста п'яніца і бабнік! Ваданосаў.

БАБОВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да бобу. Расце, сокам наліваецца бабовае каліва. Бялевіч. Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зерне і прынесла бабе. З нар. // Прыгатаваны з бобу. Бабовая каша не голад. З нар.

2. у знач. наз. баббвыя. -ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца боб, гарох, лубін і пад.

БАБОК, -бку, м. Балотная травяністая расліна сямейства бабковых, з сакаўным трайчастым лісцем. Пасвяжэла, тхнула гнілой вадой, прэллю, горкім бабком. Пташпікаў. Хлеў хай пастаіць, ён хоць халодны, але зімою можна абкласці саломаю, ці хоць тым балотным сенам, якое больш прыдатна па такую справу, чым для корму: яно з востраю .. асакою, з горкім бабком і лотаццю, з сухім чорным хвашчом. Дамашэвіч.

БАБОУШК, -у, м. 1. Тое, што і бабок. Тут былі снітка, асот, бабоўнік, трысцё, сітнік, дуброўка, дзядоўнік, аер, гарлачыкі жоўтыя, лілея белая, ліпа, дзьмухавец, званочкі, ключыкі. Дубоўка.

зб. Сцяблы бобу.

Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства ружакветных, з насення якой вырабляецца міндальны алей.

БАБРАЛАВЕЦКІ, -ая, -ае. Які мае дачыненне да лоўлі баброў, да бабраловаў. ^ Бабралавецкая брыгада. Бабралавецкія снасці.

Бабралоў 320 Бавіцца

БАБРАЛОЎ, óва, м. Той, хто займаецца адловам баброў.

БАБРАНЯ і БАБРАНЁ, -няці; мн. бабраняты, -нат; н. Дзіцяня бабра.

БАБРОВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да бабра. Бабровы запаведнік. Бабровал хатка.

2. Зроблены з футра бабра. [Цар:] Дам бабровую шапкі/ і шубу саболлю, Колькі вокам акінешЧарназёмнага поля. Танк.

О Бабровы струмень гл. струмень. Баóровыя гоны гл. гон.

БАБРОЎ, -óва. Які належыць бабру. Баброва галава паказалася двойчы і знікла. Брыль.

БАБРОЎНІК, -а, м. Чалавек, які даглядае баброў і займаецца іх адловам. Прафесія баброўніка перадавалася з пакалення ў пакаленне. В. Вольскі.

БАБРЫНЫ, -ая, -ае. Тое, што і бабровы (у 1 знач.). ^ Бабрыная нара.

БÁБСКІ, -ая, -ае. Разм. Жаночы; уласцівы жанчынам. Бабская работа. Бабская кампа-

0 Бабскія плёткі (казкі) гл. плётка2.

БАБУВІЗМ, -у, м. Рэвалюцыйная плынь утапічна-камуністычнага кірунку, заснаваная Гракхам Бабёфам у канцы 18 ст. ў Францыі.

БАБУЛІН, -а. Разм. Які мае адносіны да бабулі, належыць бабулі. ^ На акне каля бабулінага ложка, дзе ляжыць Ніна, цьмяна гарыць укручаная лямпа. Брыль.

БАБУЛЬКА, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. Памянш.-ласк. да бабуля.

БАБУЛЬЧЫН, -а. Які належыць бабульцы. [Дзядуля:] Цяпер пойдзем пад бабульчына акно, пальём яе чабарок. Бяганская.

БАБУЛЯ, -і, ж. Ласк. да баба' (у 1, 2 знач.).

БАБУХ, выкл. í. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння моцнага грукату ад выбуху, стрэлу, падзення чаго-н. цяжкага. утарэц:] Ляціць, разбойнік, цішком ды табе з разгону ў спіну —• бабух. Ракітны.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл, «бабухнуць», «бабухнуцца».

БАБУХНУЦЦА, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. Тое, што і бабухнуць (у і знач.).

БАБУХНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. Разм. 1. Упасці гучна. / у безас. ужыв. Бабухнула недзе: відаць, абваліўся ў ваду бераг. Караткевіч.

Выстраліць. ^ Бабухнуць з дубальтоўкі.

Моцна ўдарыць; гучна стукнуць. [Уладу сь:] Каменем яв бабухнуў [хлапчук] па назе, дык от яна і хруснула. Чарнышэвіч. / у перан. ужыв. Першы бабухнуў у звон віленскі губернатар генерал-ад'ютант Назімаў. Караткевіч.

БАБУІПЫ, -аў; адз. бабýша, -ы, ж. Пантофлі без заднікаў. У бабушах тут [у Тэтуане] ходзяць амаль усе. Дзіўна, як гэтыя вялізныя пантофлі не падаюць з ног. В. Вольскі.

БÁБЧЫН, -а. Які мае дачыненне да бабкі, належыць бабцы. ^ Доўгі бабчын андарак цягнуўся краем па падлозе. Мележ. [Лабановічу) трэба было так ці іначай адгукнуцца на бабчыну навіну, і ён проста адказаў, што пойдзе ў воласць. Колас.

БАБЫЛЁЎ, -лёва. Разм. Які мае адносіны да бабыля, належыць бабылю.БАБЫЛКА, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лек; ж. Разм. Тое, што і б а б ы л ь к а. Бабка Параска была круглая бабылка, не мела ні мужа, ні сям'і і называла сябе «самасейкаю». Колас.

БАБЫЛЬ, -я, м. і. Разм. Адзінокі, бессямейны чалавек. Партызаны жартавалі з дзеда: Ажэнім вас, дзед Цімох, навошта вам бабылём прападаць. Шчарбатаў. Хіба гэтакага свата думаў мець Верамейчык лайдака ды бабыля, у якога і хата жардзінаю падперта. Крапіва.

2. ^ Уст. Бедны, беззямельны, бесхацінны селянін.

О Хадзіць бабылём гл. хадзіць.

БАБЫЛЬКА, -і, Д М -льцы; Р мн. -лек; ж. Разм. Жан. да бабыль. Захарка неўзабаве памёр, а дочкі, акрамя Кветы, так і завекавалі ў Чыстаполі бабылькамі. Ракітны.

БАБЬІЛЬСКІ, -ая, -ае. Разм. Які мае дачыненне да бабыля. Зноў ліповая калыска, У якой сама [Кацярына] расла, У прыстанішчы бабыльскім Радасць мацеры дала. Броўка.

БАББІЛЬСТВА, -а, н. Разм. Бабыльскае жыццё.

БÁВА, -ы, ж. Разм. Правядзенне часу Ў доўгіх адвольных гутарках, забаўляючыся, не працуючы. / вось зірнуць было цікава, Як у жанок вялася бава. Колас.

БАВАРАЦ гл. баварцы.

БАВАРКА гл. баварцы.

БАВÁРСКІ, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Баварыі, баварцаў. Баварскі лес.

БАВАРЦЫ, -рцаў; адз. бавáрац, -рца, м.; бавáрка, -і, ДМ -рцы; мн. бавáркі, -рак; ж. Жыхары Баварыі.

БАВАЎНАВОД, -а, М -дзе, м. Спецыяліст у галіне баваўнаводства.

БАВАЎНАВОДСТВА, -а, к. Вырошчванне бавоўны ў прамысловых мэтах.

БÁВАЎНАВОДЧЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да баваўнаводства, звязаны з ім. ^ Баваўнаводчы раён.

БАВАЎНАРОБ, -а, м. Той, хто займаецца вырошчваннем і развядзеннем бавоўны.

БАВАЎНАСЁЯЛЬНЫ, -ая, -ае. Які займаецца сяўбой і вырошчваннем бавоўны. Баваўнасеяльны калгас.

БАВАУНíЦА, -ы, ж.; зб. Пража, ніткі з бавоўны.

БАВАЎНІЧНЫ, -ая, -ае. Зроблены з баваўніцы. Баваўнічная аснова.

БАВАЎНЯНКА, -і, ДМ -нцы, ж. Тканіна з бавоўны. Гандляры спрытна маталі на медны аршын вішнёвыя і белыя сукны. Свістаў, пазмяінаму павіваючыся ў паветры, шоўк. Паўзла шарсцянка, і весела бегала баваў ка. Караткевіч.

БАВАЎНЯНЫ, -ая, -ае. í. Выраблены з бавоўны. Баваўнянае валакно. Баваўняная пража, тканіна.

2. Звязаны з перапрацоўкай бавоўны як сыравіны. ^ Баваўняная прамысловасць.



следующая страница >>