velikol.ru
  1 ... 27 28 29 30 31
БЯРДК^ ШІ, бердышá, м. Старадаўняя халодная зброя — баявая сякера ў форме паўмесяца на доўгім дрэўку.

БЯРЛОГ, берлагý, м. Зімовае логава мядзведзя. У спешцы ж пад бярлог [мядзведзь] Мясціну падабраў благую. Корбан. // Свіное логава. У адным хляве і берлагу І нават ад адной свінні Радзіліся яны Адзін Руды, другі Падласы. Крапіва. // Разм. іран. Жыллё. [Віктар] Казакі прыехалі не дзезерціраў лавіць, а пані Відацкае бярлог сцерагчы. Лобан. // Разм. Неакуратная, непрыбраная пасцель. Распарола мой сяннік ты, Развярнула мой бярлог. Колас.

БЯРЛОГА, -і, ДМ -лóзе, ж. Тое, што і бярлог.

БЯРЛÓЖНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да бярлогі. Бярложны мядзведзь.

^ БЯРНО, -á; мн. бёрны, -аў; н. Абл. Бервяно. [Сотнікаў] узяў цёплую, падгарэлую з аднаго боку бульбіну і прываліўся плячыма да беленых бёрнаў сцяны. Быкаў.

БЯРОЗА, -ы, ж. 1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых з белай карой. Расчасаўшы пругкім ветрам косы, Спаласнуўшы ногі у расе, Залатагаловыя бярозы Паўстаюць ва ўсёй сваёй красе. Аўрамчык. Пад сонцам грэліся бярозы У белым тонкім палатне. Бядуля. / у знач. зб. Сярод іншых дрэў тут пераважала бяроза. Шашкоў.

2. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва; матэрыял. ^ Ці ж можна словамі перадаць, як Даніла падбіраў клён, бярозу, дуб, асіну на цабэркі, вёдры, начоўкі і лыжкі? Бядуля.

О Карэльская бяроза — від бярозы з прыгожай узорыстай драўнінай на зрэзе.

БЯРОЗАВІК, -а і -у, м. і. -у. Бярозавы

сок. Нахіліўшыся да нязграбнага асінавага карытца, .. [дзяўчына] чэрпае насатым кубкам халодны бярозавік, маленькімі глыткамі гіе салодкі сок. Стаховіч. Помню: ледзь канчаліся марозы, З выраю вярталіся шпакі, Мы гурбою беглі да бярозы Ставіць пад бярозавік латкі. Гаўрусёў. 2. -а. Тое, што і падбярозавік.

БЯРОЗАВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіньí Да бярозы. ^ Я ведаю вёску адну за Дзвіною, З бярозавым гаем злілася вясною, У студзень і ліпень, у дождж і марозы За ціхаю вёскай бялеюць бярозы. Вярба. // Зроблены з бярозы. Бярозавая бочка. Бярозавы венік.

2. у знач. наз. бярозавыя, -ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца бяроза, алешына, граб і інш.

О Бярозавая каша гл. каша.

БЯРОЗКА, -і, ДМ -зцы; Р мн. -зак; ж. 1. Памянш, да бяроза; невялікая бяроза.

2. Травяністая расліна сямейства бярозкавых з белымі ці ружовымі кветкамі і павойным сцяблом. ^ Сашнік лёгка шчоўкнуў у мяккі грунт, пераплецены паўзучай бярозкай і хвашчом, падобным на маладыя елачкі. Якімовіч. [Дзяўчаты] хутка пасоўваліся па баразёнках, завіхаючыся з капаніцамі і выбіраючы рукамі свірэпку, пырнік, завілістую бяроз-ку з ружовымі і белымі кветкамі. Лынькоў.

БЯРОСТА, -ы, ДМ -сце, ж. Верхні белы слой бярозавай кары. [Бародка] стаяў на каленях і шчапаў з тоўстага сасновага палена лучыну, клаў яе ў пліту, пасля з бярозавага кругляка абдзёр бяросту, падпаліў. Шамякін. Дзед Ігнат аплёў пасудзіну бяростай, прызнаў да яе драўлянае вечка, засмаліў па краях жывіцай. Васілевіч.

БЯРОСТАВЫ, -ая, -ае. Зроблены з бяросты. Напіўся [стары] з бяроставай конаўкі, што ляжала схаванай у алешнікавым кусце. Лынькоў.

БЯР53ІНА, -ы, ж. Тое, што і бяроза.

БЯРЭЗНІК, -у, м., зб. 1. Бярозавы лес, хмызняк. На тым баку [рэчкі] бялеў малады бярэзнік, напалову затоплены веснавой паводкаю. Грахоўскі. Ходзіць ён [казёл] па ельніку, Бродзіць па бярэзніку, Ні капусты, ні салаты Не знаходзіць барадаты. Якімовіч.

2. толькі адз. Бярозавыя дровы, будаўнічы матэрыял з бярозы. ^ Навазіць бярэзніку.

БЯРЗМА, -а, і БЯРЭМЯ, -я, к. Такая колькасць чаго-н. (дроў, саломы, бульбоўніку і інш.), што можна абхапіць абедзвюма рукамі і панесці; ахапак. У хаце было цёпла: спалохаўшыся марозу, бабуля спаліла ў грубцы вялізнае бярэма бярозавых дроў. Брыль. Забразгала клямка ў сенцах, і цётка ўвайшла ў хату, несучы перад сабою бярэмя дроў. Арабей.

БЯС..., прыстаўка (гл. бес...). Ужываецца замест «бес...» у першым складзе перад націскам, напрыклад: бяссонніца, бясхмáр'е.

БЯСЕДА, -ы, ДМ -дзе, ж. Збор гасцей з пачастункам. Ды краска бяседа не ўзорамі, А ласкавымі прыгаворамі; Не ядвабнымі абрусамі, А ласкавымі прымусамі. Багдановіч. Сталы на бяседы ў Сцешыцах людзі заўсёды пазычалі адзін у аднаго. Пташнікаў. /■/ зб. Удзельнікі пачастунку. Спявала ўжо ўся бяседа. Нават я, хоць мне, як той казаў, яшчэ ў дзяцінстве вол наступіў на вуха, і я быў глухі да мелодый. Сабаленка.

БЯСÉДНІК, -а, м. Разм. Удзельнік бяседы. Бяседнікі ядуць і стравы хваляць. Якімовіч.

БЯСЕДНЫ, -ая, -ае. Разм. Які мае адносіны да бяседы. Бяседны стол. Бяседны шум.

БЯСКАРНЫ, -ая, -ае. Які застаўся без пакарання, не пакараны. ^ Бяскарны ўчынак.

БЯСКВÉТКАВЫЯ, -ых. Расліны, у якіх не бывае кветак і насення і якія размнажаюцца спорамі; споравыя.

БЯСКЛАСАВАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бяскласавага. У процілегласць буржуазным нацыяналістам апалагетам бяскласавасці і беспартыйнасці Купала паслядоўна праводзіў у сваёй творчасці прынцып рэвалюцыйна-дэмакратычнай партыйнасці. Івашын.

БЯСКЛАСАВЫ, -ая, -ае. Які не падзяляецца на грамадскія класы, не мае класаў. Бяскласавае камуністычнае грамадства.

БЯСКОЛЕРНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бясколернага; адсутнасць колераў.

БЯСКОЛЕРНЫ, -ая, -ае. Які не мае колеру, не афарбаваны. Бясколерпая вадкасць, о Чысты алмаз бясколерны, з моцным бляскам, ён вельмі добра праводзіць электрычны ток. «Маладосць». // Выцвілы, невыразны. / цётка Палагея, не то любуючыся скопам, не то сваёй работай, усміхнулася Антону сваімі неБясконны 443 Бяспланавасць

калі сінімі, як васількі, а цяпер бясколернымі вачамі і ўсім сваім маршчыністым, але ззяючым прыемным тварам. Сіўцоў. // перан. Пазбаўлены яркіх рыс, нічым не адметны; невыразным Мову бясколерную, розныя канцылярскія звароты і штампы прынеслі ў мастацкую літаратуру людзі абыякавыя і сумныя. Шкраба.

БЯСКОННЫ, -ая, -ае. Уст. Які не мае каня, коней. Бясконная гаспадарка. // Без каня. За надзел зямлі, які, вядома, таксама належаў пану, бацька Язэпкаў адрабляў паншчыны пяць дзён на тыдзень тры дні з канём і два без каня. У бясконныя дні мужыка магла замяніць жонка ці хто іншы з сям'і. Якімовіч.

БЯСКОНЦАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бясконцага.

БЯСКОНЦЫ, -ая, -ае. 1. Бязмежны, бяскрайні, без канца і пачатку. ^ Недзе ў бясконцым блакіце неба курлыкалі жураўлі. Гамолка.

Надзвычай доўгі, працяглы. Бясконцая прамова. Бясконцы шлях. Бясконцая ноч. \Вася:] Я не спаў, добра памятаю, што не спаў, але сніў сны, бясконцыя, цяжкія, жудасныя. Шамякін. // Бесперапынны, няспынны. Бясконцым патокам у гумны Снапы залатыя плылі... Панчанка. // Які ніколі не канчаецца, не змаўкае, працяглы. З вышыні на зямлю лілася бясконцая песня нябачных жаваранкаў. Алёшка.

Вельмі моцны, нязмерны па сіле праяўлення, па велічыні. ^ У яго [Ляткоўскага] голасе была тая бясконцая радасць жыцця, якую толькі і можна выказаць песняй. Вітка.

Які маецца ў вялікай колькасці; шматліКІ. ^ Дзе б гэта магло быць? У Мінску? Ці ў адной з гэтых бясконцых вёсак, у якіх пабываў.. [Павел], крочачы па доўгіх франтавых дарогах? Васілёнак. Школа акуналася ў новае жыццё, поўнае бясконцых цікавых таямніц. Васілевіч.

БЯСКОРМІЦА, -ы, ж. Разм. Нястача, адсутнасць корму для жывёлы, птушак. [Леў Раманавіч:] Не ведаю, можа цяпер з кармамі палепшае, кукурузу сеяць пачынаем, а то, брат, бывае такая бяскорміца, жах адзін. Асіпенка. [Гарлахвацкі:] З часам, калі., корму станавілася ўсё менш і менш, буйнейшыя экземпляры [жывёлы] пачалі выміраць ад бяскорміцы. Крапіва.

БЯСКРАЙНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бяскрайняга; бязмежнасць.

БЯСКРАЙНІ, -яя, -яе. Якога нельга акінуць вокам; неабсяжны. ^ На блакітным небе не відаць ніводнай хмаркі, і ад гэтага неба здавалася неабсяжным, бяскрайнім. Краўчанка. Збоку, за гарой, засінелі разлогі бяскрайняга лесу. Ракітны.

БЯСКРОЎНЫ, -ая, -ае. 1. Пазбаўлены крыві або які змяшчае ў сабе малую колькасць крыві; вельмі бледны. Твар [Шабуні] быў бледны, бяскроўны, як у мёртвага. Мележ.

Які адбываецца без праліцця крыві. ^ Бяскроўная рэвалюцыя.

перан. Нежывы, мёртвы. [Собіч:] Хіба ж не паэзія ў тым, што, беручы вось гэтыя сухія, бяскроўныя лічбы, дзе няма ні аднаго слова, я чытаю цэлую найцікавейшую кнігу. Скрыган.БЯСКРЬ'ІЗІСНЫ, -ая, -ае. Які характарызуецца адсутнасцю крызісаў.

БЯСКРНІЛАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бяскрылага.

БЯСКРЫЛЫ, -ая, -ае. Які не мае крылаў. Бяскрылыя насякомыя. Бяскрылы страус. /■/ перан. Пазбаўлены творчай сілы. Абком і гарком паставілі задачу — зрабіць мікрараён найпрыгажэйшым у горадзе, самым сучасным па архітэктурным вырашэнні, і некалькі бяскрылых праектаў ужо былі адхілены. Шамякін.

БЯСКРЬ'ІЎДНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бяскрыўднага.

БЯСКРЫЎДНЫ, -ая, -ае. Які не робіць крыўды, не прыносіць непрыемнасцей; мірны, нявінны. ^ Але да яе [Машы] непакою за пасевы азімых аднесліся з бяскрыўднай сялянскай іроніяй. Шамякін. // Няздольны пакрыўдзіць; няшкодны. Разам з другімі рагатаў і «князь». Смяяўся шчыра, да слёз, і на хвіліну здаўся бяскрыўдным дзіцем, якому яшчэ патрэбна нянька. Карпюк. /■/ Няздольны пакрыўдзіцца, някрыўдны; вельмі дабрадушны. [Павел] быў настолькі бяскрыўдны і бездапаможны, што з ахвотай адклікаўся, калі мы яго клікалі барабаншчыкам. Чарнышэвіч.

БЯСПÁЛУБНЫ, -ая, -ае. Які не мае палубы. ^ Бяспалубнае судна.

БЯСПАЛЬЦЫ, -ая, -ае. У якога няма (ці нехапае) пальцаў.

БЯСПАМЯТНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бяспамятнага, няпамятлівасць.

БЯСПАМЯТНЫ, -ая, -ае. Які мае вельмі слабую памяць; няпамятлівы. Алеся лаюць за [божы] закон: Ото бяспамятны дурніца! Бадай ты спрогся быў, тупіца! Смяюцца, строяць з хлопца кпіны. Колас.

БЯСПАМЯЦТВА, -а, н. 1. Страта свядомасці; непрытомнасць. Пад вечар у .. [Зынгі] з'явілася гарачка. Ноччу ён упаў у бяспамяцтва. Чорны.

2. Тое, што і бяспамятнасць. [Сабастыяну] хочацца трошкі пакпіць з жонкі, з яе гэтага бяспамяцтва. Сабаленка.

БЯСПАМЯЦЦЕ, -я, н. Тое, што і бяспамяцтва.

БЯСПАШПАРТНЫ, -ая, -ае. Які не мае пашпарта.

БЯСІІÉКА, -і, ДМ -пéцы, ж. Адсутнасць небяспекі; становішча, пры якім каму-, чаму-н. ніхто і нішто не пагражае. Міжнародпая бяспека. а Нялёгка прабрацца ў такую хатку. У ёй бабёр адчувае сябе ў поўнай бяспецы. В. Вольскі.

БЯСПÉЧНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бяспечнага; бяспека.

БЯСПÉЧНЫ, -ая, -ае. 1. Якому не пагражае небяспека, надзейна ахаваны. // Які гарантуе бяспеку. [Сцяпан Захаравіч:] Калі мы былі ўжо на бяспечнай вышыні, унізе затрашчалі зеніткі. Позна! Жычка.

2. Які не прыносіць шкоды; бясшкодны. ^ Бяспечны сродак.

БЯСПЁРЫ, -ая, -ае. Які не мае пер'я. Уся постаць малога, яго рухі нагадвалі малое бяспёрае птушаня, якое навальніца выкінула з гнязда. Лынькоў.

БЯСШСЬМЕННЫ, -ая, -ае. Які не мае сваёй пісьменнасці. ^ Бяспісьменныя народнасці.

БЯСПЛАНАВАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бяспланавага; адсутнасць планавасці, плана.

Бяспланавы 444 Бяссмерце

БЯСПЛÁНАВЫ, -ая, -ае. Пазбаўлены планавасці, плана; які робіцца без плана. ^ Бяспланавая капіталістычная гаспадарка.

БЯСПЛÁТНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бясплатнага.

БЯСПЛАТНЫ, -ая, -ае. Без аплаты. Бясплатнае навучанне, лячэнне. Бясплатная пуцёўка.

БЯСПЛЁННАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бясплённага; адсутнасць шíёпнасці, плёну; марнасць, безвыніковасць. Бясплённасць пошукаў.

БЯСПЛЁННЫ, -ая, -ае. Які не дае плёну; бескарысны, марны, безвыніковы. ^ Бясплённая работа. Бясплённае жыццё.

БЯСПЛОДДЗЕ, -я, н. 1. Няздольнасць даваць патомства.

2. Неўрадлівасць (пра глебу). Бясплоддзе глебы.

БЯСПЛОДНАСЦЬ, -і. ж. 1. Уласцівасць бясплоднага.

БЯСПЛОДНЫ, -ая, -ае. 1. Няздольны даваць патомства; які не дае патомства.

Неўрадлівы. ^ Бясплодная глеба. Бясплодныя пустыні, дзе нічога не можа расці, пазбаўлены і металу і вугалю. Шахавец.

Які не дае вынікаў; бескарысны. Дзед Талаш ускінуў плячамі, ямчэй падаў стрэльбу, яшчэ раз абвёў вачамі навакол і ўжо хацеў рушыць і ісці хоць куды, абы не стаяць тут у пустым і бясплодным чаканні. Колас.

БЯСПЛОТНЫ, -ая, -ае. Кніжн. Які не мае плоці; бесцялесны (паводле рэлігійных уяўленняў пра раздзельнае існаванне цела і душы).— Дзядзя Косця, дзядзя Косця... Гэта ўрэшце не бясплотны дух, не казачны прывід. Пад гэтым імем жыве і., дзейнічае звычайны чалавек. Лынькоў.

БЯСПОКРЫУНЫ, -ая, -ае. Без покрыва, пазбаўлены покрыва. ^ Бяспокрыўная сяўба люцэрпы. Бяспокрыўныя травы.

БЯСПÓЛЫ, -ая, -ае. Які не мае прыкмет полу.

О Бясполае гэазмнажэнне гл. размнажэнне.

БЯСПОШЛШНЫ, -ая, -ае. Свабодны ад аблажэння пошлінай. Бяспошлінны гандаль. Бяспошлінпы порт.

БЯСПРÁЎЕ, -я, н. Адсутнасць правоў (грамадзянскіх, палітычных або якіх-н. іншых). Бяспраўе раба ў рабаўладальніцкім грамадстве. Бяспраўе жанчыны ў капіталістычных краінах. Сацыяльнае бяспраўе.

БЯСПРÁУНАСЦЬ, -і, ж. Стан бяспраўнага. Палітычная, бяспраўнасць.

БЯСПРÁУНЫ, -ая, -ае. Які не мае палітычных і грамадзянскіх правоў; пазбаўлены правоў. ^ Сялянства ў царскай Расіі было пагарджаным і бяспраўным. о Лабановіч на гэты раз, як бяспраўны настаўнік, сядзеў далей ад стала экзаменатараў у якасці старонняга і пасіўнага наглядальніка. Колас.

БЯСПРОЙГРЫШНЫ, -ая, -ае. Які не дае пройгрышу. Бяспройгрышная пазыка, латарэя.

БЯСПРЬ'ІКЛАДНЫ, -ая, -ае. Які не мае сабе роўнага або падобнага. ^ Навечна застануцца ў памяці беларускага народа тыя бяспрыкладныя па свайму гераізму баявыя аперацыі, якія правялі ў гэтыя дні [вайны] слуцкія і капыльскія партызаны. Казлоў.

БЯССІЛЛЕ, -я, н. і. Недахоп, адсутнасць фізічных сіл; крайняя слабасць. Часам міль-галі ў ваччу нейкія чорныя кропкі. Камісар апускаў у бяссіллі галаву, прынікаючы ўсім целам да нагрэтага сонцам насцілу. Лынькоў.

2. Няздольнасць, немагчымасць зрабіць што-п.; бездапамояíнасць. ^ Зося рабіла ўсё магчымае, каб дапамагчы мужу,., але хутка пераканалася ў сваім бяссіллі. Барсток.

БЯССІЛЫ, -ая, -ае. Разм. Тое, што і б я с с і л ь н ы. Рукі, ногі усё рабілася такім бяссілым, што хацелася сесці. Мележ.

БЯССІЛЬНЫ, -ая, -ае. 1. Які не мае фізічных сіл; вельмі слабы. ^ Хлопец кінуўся падымаць таварыша. Але бяссільнае цела інжынера хілілася долу, і тут толькі хлопец заўважыў вялікую лужыну крыві на месцы, дзе ляжаў таварыш. Лынькоў. [Мікола] разгортвае.. сшытак і, палажыўшы на яго левыя старонкі сваю бяссільную руку, правай рукой нешта піша. Брыль.

2. Няздольны што-н. зрабіць, што-н. пераадолець; бездапаможны. [Мікола:] Загаіць гэту рану Мы бяссільны, ўрачы. Бачыла. // Пазбаўлены магчымасці задаволіцца (пра пачуцці). Бяссільная злосць [Мікіты] вылілася на Матку, яго безадказную памочніцу, г ясна стала, якая яна, гэта злосць, горкая, дзікая і дурная. Брыль.

БЯССЛÁУЕ, -я, н. Няслава, ганьба. Імгла зялёная імгліць Па-над дарожным палатном. Чые тут войскі не ішлі, Каб стаць затым бясслаўя тломí Калачынскі.

БЯССЛÁУНЫ, -ая, -ае. Які не заслугоўвае славы, не пакрыты славай, няслаўны; ганебны. ^ Бясслаўнае адступленне. Калі ж варожыя палкі Прыйшлі таптаць маю радзіму, Іх ахінуў ты [усходні вецер] ў саван дыму І кінуў мёртвыя пяскі На іх бясслаўныя магілы. Танк. Ўжо нямнога засталося жахлівых слядоў варожага нашэсця. Але добра захаваліся сляды іх бясслаўнай пагібелі: абгарэлыя іржавыя каркасы вагонаў, ..пакарэжаныя, пакрытыя іржою танкі, рэшткі спаленых аўтамашын. Шамякін.

БЯССЛÉДНЫ, -ая, -ае. Які не пакідае пасля сябе ніякіх слядоў. Бясследнае знікненне.

БЯССЛОЎНЫ, -ая, -ае. Выказаны без слоў. Бясслоўны дакор. Ц Пра чалавека, які не любіць гаварыць; маўклівы. [Лагуновіч:] Але тут [у калгасніц], акрамя ўсіх бядот, якія ты [Якавенка] ведаеш, яшчэ і іх асабістая старшыня. .. На выгляд так, бясслоўнае стварэнне, цялё рахманае. Мележ.

БЯССМÉРТШК, -у, м., зб. Назва рада травяністых раслін з сухімі кветкамі, якія не вянуць; імартэль, сухацвет. ^ Пад акном разросся куст бэзу, дацвіталі вяргіні і бяссмертнікі. Сабаленка.

БЯССМЁРТНЫ, -ая, -ае. 1. Які вечна жыве: неўміручы. Народ бяссмертны.

2. ^ Выс. Які застаецца назаўсёды ў памяці людзей; незабыўны. Бяссмертны подзвіг. Ён [Ленін] жывы, ён бяссмертны, ён вечны. Глебка.

БЯССМЕРЦЕ, -я, п. 1. Вечнае існаванне, няспыпнае бытаванне. Бяссмерце прыроды, а А ў несмяротнасці справы і наша бяссмерце. Брыль.

2. Выс. Пасмертная слава. Узняла касачы Над табою [пра Максіма Багдановіча] жыццё,

Бясснежны445Бясхлебіца


Над тваім незгасаючым сэрцам, Узняло, як мячы, Наб працяць небыццё 1 ахоўваць паэта бяссмерце. Аўрамчык.

БЯССНЕЖНЫ, -ая, -ае. Пазбаўлены снегу, скупы на снег. Бясснежная зіма.

БЯССОНЕЧНЫ, -ая, -ае. Пазбаўлены сонца, сонечнага святла. Бяссонечны дзень. Бяссонечны клімат Ірландыі.

БЯССОННЕ, -я, н. Разм. Тое, што і бяссонніца. Людзі, стомленыя, знясіленыя ад бяссоння і трывогі, адразу валіліся на зямлю і засыпалі. Мележ.

БЯССОННІК, -а, м. Разм. Той, хто не хоча спаць уначы. У вагоне было неяк., зусім ціха. Мо таму, што заядлыя бяссоннікі матросы, якія ўвесь вечар гаманілі і ляскалі ў даміно, стуліўшыся, ківалі галовамі. Сачанка.



<< предыдущая страница   следующая страница >>