velikol.ru
  1 ... 28 29 30 31
БЯССОННІЦА, -ы, ж. 1. Нездаровая адсутнасць сну. Клопікаў часцяком наведваўся ў бальніцу са сваімі раматусамі, бяссонніцамі і іншымі нуднымі старэчымі хваробамі. Лынькоў. // Адсутнасць магчымасці для сну; звязаная з рознымі знешнімі прычынамі. Ад бяссонніцы ўсё яшчэ хіліла спаць, але халодны вецер дапамагаў адганяць сон. Мележ.

2. Жан. да бяссоннік.— Бяссонніца ты мая,наракае бабуля. Бярэ Лідачку на рукі і садзіцца з ёю на нізкім услончыку. Брыль.

БЯССОННЫ, -ая, -ае. Які праводзіцца без сну. Ніна Андрзеўна глядзела на.. \мужаў\ засмучаны абветраны твар, на чырвоныя ад бяссонных начэй вочы. Якімовіч. // Які не спіць, не хоча спаць.— Няма на цябе ўгамону, бяссонны,няласкава сустракае.. \свякруха\ таго, хто ўвайшоў. Мележ.

БЯССПРЭЧНА. 1. Прысл, да бясспрэчны.

2. у знач. пабочн. Несумненна, вядома. Той каляндар адрыўны, што. па сценцы ў бацькоў,Кніга, бясспрэчна, карысная для хлапчукоў. Куляшоў.

БЯССПРЗЧНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бясспрэчнага. Бясспрэчнасць довадаў.

БЯССПРЭЧНЫ, -ая, -ае. Які не выклікае пярэчанняў, спрэчак; несумненны, відавочны. ^ Бясспрэчная ісціна. Бясспрэчнае палажэнне. Бясспрэчны факт. Чалавек без руху і работы нудзіцца, марнее, кажуць філосафы,гэта ёсць бясспрэчная праўда. Бядуля.

БЯССТРАШНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бясстраснага, раўпадушнасць, абыякавасць. Бясстраснасць стылю.

БЯССТРÁСНЫ, -ая, -ае. Які пазбаўлены страсці; не выяўляе страснасць ^ Бясстрасны голас. Бясстрасны твар.

БЯССТРÁТНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бясстратнага.

БЯССТРАТНЫ, -ая, -ае. Які не прыносіць страты. Бясстратнае прадпрыемства.

БЯССТРАШНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бясстрашнага; адвага, смеласць. Бясстрашнасць разведчыка.

БЯССТРАШНЫ, -ая, -ае. Які не ведае страху; адважны, смелы. Камандзір — то бясстрашны ў баю Чалавек, Камандзір не палохаецца Небяспек. Куляшоў.

БЯССУФІКСНЫ, -ая, -ае. Што ўтвараецца без дапамогі суфіксаў. Бяссуфікснае ўтварэнне назоўнікаў.

БЯССЗНСÁВАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бяссэнсавага.

БЯСС5НСАВЫ, -ая, -ае. Тое, што і бясс э н с н ы.БЯССЭНСІЦА, -ы, ж. Разм. Тое, што не мае сэнсу; недарэчнасць, глупства, лухта. Фармалістычная óяссэнсіца.

БЯССЭНСНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бяссэнснага; недарэчнасць. Бяссэнснасць ўчынку, а Нейкае .. няяснае адчуванне бяссэнснасці такога жыцця, якім жыве ён, пачуццё адзіноты пачынала закрадацца ў душу. Колас.

БЯССЭНСНЫ, -ая, -ае. 1. У якім адсутнічае сэнс, змест. Паўтараць бяссэнсныя словы. Бяссэнсны адказ. Бяссэнсны выраз.

Пазбаўлены разумных падстаў; недарэчны, бязмэтна. Бяссэнснае блуканве па лесе. Бяссэнснае спусташэнне. Бяссэнснае практыкаванке.

Які выяўляе адсутнасць думкі, бяздумны. ^ Бяссэнсны позірк. Бяссэнсны смех.

БЯСТÁКТНАСЦЬ, -і, ж. 1. Уласцівасць бястактнага; адсутнасць такту, далікатнасці.

2. Бястактныя паводзіны; бястактны ўчыпак. ^ Дапусціць бястактнасць. Ці не зраблю я бястактнасці сваім умяшаннем у яе \Асіна] гора? Шынклер.

БЯСТАКТНЫ, -ая, -ае. Які не выяўляе такту ў абыходжанні з кім-н.; нетактоўны. ^ Бястактны чалавек. // Які сведчыць пра адсутнасць такту. Бястактнае пытанне. / мне зноў сорамна за мой бястактны, недаравальны выбрык. Шынклер.

БЯСТАЛЕНТНЫ, -ая, -ае. Пазбаўлены таленту, бяздарны.

БЯСТАРКА, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Калёсы са скрыняй для перавозкі зерня, бульбы без тары. Над'' язджаюць бястаркі. Алёша прыпыняе камбайн і любуецца, як цераз латок льецца з бункера ў скрыні жывы і вясёлы струмень збожжа. Шамякін.

БЯСТАРНЫ, -ая, -ае. Спец. Без тары. Б.чсгарная перавозка збожжа.

БЯСТЭКСТАВЫ, -ая, -ае. Пры якім няма тэксту. Бястэкстаеы малюнак.

БЯСФОРМЕННАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бясформеннага.

БЯСФОРМЕННЫ, -ая, -ае. Які не мае выразна акрэсленай формы. Па берагах канала ляжалі высокія бясформенныя груды рудой балотнай зямлі. Краўчанка. У такія светлыя ночы на моры ходзяць бясформенныя, розных памераў цені. Кулакоўскі. // перан. Невыразным няясны, неакрэслены.

БЯСХАТНІК, -а, м. Разм. Той, хто не мае хаты. У Скіп'ёўскім Пераброддзі аселі і забудаваліся пасля восені дзевяцьсот семнаццатага года тутэйшыя беззямельцы і бясхатнікі. Чорны.

^ БЯСХВОСТЫ, -ая, -ае. Які не мае хваста; куртаты. Бясхвосты кот, певень.

БЯСХІБНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бясхібнага; адсутнасць хібаў, памылак. Бясхібнасць поглядаў. Бясхібнасць вывадаў.

БЯСХ1БНЫ, -ая, -ае. Які не мае недахопаў, якому неўласцівы хібы. Бясхібныя доказы. Бясхібнае пачуццё.

БЯСХЛЁБ'Е, -я, н. Разм. Тое, што і бясхлебіца. Цяжка было.. [Акілінё] з дачкою выкідацца з бясхлеб, з холаду. Вітка.

БЯСХЛЕБІЦА, -ы, ж. Адсутнасць, нястача хлеба. З любоўю прыбяры, [хлебароб], усё да каліўца, абмалаці да зярнятка! Каб поўнымпоўны.ч былі засекі ў краіне. Каб не зналіпе чулі ў нас пра бясхлебіцу. Хадкевіч.

Бясхлебны 446 Вабнасць

БЯСХЛÉБНЫ, -ая, -ае. Для якога характэрны адсутнасць, нястача хлеба. ^ У цяжкія бясхлебныя гады прадала.. [гаспадыня] дом і пераехала ў Ташкент. Васілевіч.

БЯСХМÁР'Е, -я, к. Адсутнасць хмар; чыстае неба. Добры жаўранак бясхмар'е Прывітаў Лірычнай гамай І пазваў на неба сонца 3-за лясоў, 3-за небакраю... Карызна. /■/ перан. Нічым не засмучанае жыццё. Жартавалі іншыя замнога, Што ў бясхмар'і човен наш плыве, Што, нібы за пазухай у бога, Пакаленне юнае жыве. Калачынскі.

БЯСХМÁРНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бясхмарнае.

БЯСХМАРНЫ, -ая, -ае. 1. Без хмар; ясны. Ноч была з ціхім водсветам зорнага бясхмарнага неба. Чорны. Кветкі даверліва пазіралі ў бясхмарны блакіт неба. Марціновіч.

2. перан. Нічым не засмучаны; шчаслівы. Мне ішоў васемнаццаты год. Такі ўзрост, калі ўсё наперадзе здаецца светлым, бясхмарным, шчаслівым, калі ў душы жыве вера на будучае, калі, здаецца, на свеце няма такіх вышынь, якіх ты не можаш узяць. Чарнышэвіч.

БЯСЦÉНЕВЫ, -ая, -ае. Які не ўтварае ценю. Марына ўключыла вялізную бясценевую лямпу. Марціновіч.

БЯСЦЭНАК, -нку, м. У выразе: за бясцэнак (пра куплю-продаж) — вельмі танна. Часцей за ўсё.. [Лявона] можна было сустрэць на рынку ці ў сваім райцэнтры, дзе ён скí/пляў за бясцэнак масла, яйкі і іншыя прадукты. Корбан.

БЯСЦЗННАСЦЬ, -і, ж. 1. Тое, чаму няма цаны, высокая каштоўнасць чаго-н. Бясцэннасць скарбаў сусветнай культуры.

2. Тое, што страціла сваю вартасць, стала малакаштоўным.

БЯСЦЭННЫ, -ая, -ае. Які мае вельмі вялікую вартасць, вельмі дарагі, вельмі каштоўны. ^ Бясцэнны скарб. Баракаў убачыў валы, порах, гарматы, узброеных людзей, а ў камяніцы бясцэнныя габелены, .. карціны. Караткевіч. Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар. Колас. // перан. Дарагі, мілы; цудоў-ны. Бясцэнны друг. У характары Драгуна бясцэнная якасць,што б ні здарылася, не губляе гумару. Навуменка.

БЯСЧАССЕ, -я, н. Уст. Пара непаладак, час грамадскага і культурнага застою.

БЯСЧУЛАСЦЬ, -і, ж. Стан бясчулага.

БЯСЧУЛЫ, -ая, -ае. 1. Які не мае здольнасці адчуваць; пазбаўлены гэтай здольнасці ў выніку чаго-н. Бясчулае цела. У вачах маіх стаяў гэты раптоўна выбухнуўшы малюнак, у сэрцы Вольчыны слёзы над бясчулаю мацераю. Нікановіч.

2. Які не праяўляе чуласці, спагадлівасці ў адносінах да каго-н.; раўнадушны. ^ Бясчулы чалавек. Расступаюцца натоўпы перад сівымі надутымі, бясчулымі генераламі. Гартны.

БЯСЧЫНСТВА, -а, н. Грубае парушэнне парадку, агульнапрынятых нормаў; вельмі благі, непрыстойны ўчынак. [Скуратовіч:] Вы думаеце, гэта адно каля нас робіцца такое бясчынства? Вы не чулі, што ў горадзе парабілася? .. Прадразвёрснага камісара ў гэтую самую ноч забілі. Чорны.

БЯСПІКОДНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бясшкоднага.

БЯСШКОДНЫ, -ая, -ае. Які не робіць шкоды. Бясшкодны сродак.

БЯСШЛЮБНАСЦЬ, -і, ж. Халастое або незамужняе жыццё.

БЯСПІЛЮБНЫ, -ая, -ае. Без шлюбу або па-за шлюбам (жыццё, быт, існаванне і пад.).

БЯСШУМНА, -і, ДМ -мцы; Р мн. -мак; ж. Разм. Вінтоўка са спецыяльным прыстасаваннем, якое знімае гук стрэлу, робіць стрэл бясшумным. Акрамя аўтамата, група атрымала бясшумку. Федас&енка.

БЯСШУМНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць бясшумнага.

БЯСІПУМНЫ, -ая, -ае. Які не робіць шуму. Бясшумны трамвай. // Не напоўнены шумам; ціхі. Бясшумная ноч. Бясшумныя крокі.

БЯСШЭРСНЫ, -ая, -ае. Без шэрсці; пазбаўлены шэрсці.




<< предыдущая страница